Баль — на пяць зорак. 21.by

Баль — на пяць зорак

13.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Помняць і сёння Альпы і Дунай пераможны май сорак пятага. Ды і нашы землякі, якія жывуць цяпер у Аўстрыі, памятаюць пра векавыя традыцыі свайго народа. Таму і робяць там прыгожыя святы на зайздрасць карэнным жыхарам
Эла Храшан любіць святыГадоў за 20 таму, калі Эла, яшчэ Шпілеўская, заканчвала культпрасветвучылішча ў Мінску, добры ўрок любові да Бацькаўшчыны атрымала ад Івана Кірчука, цяперашняга лідара этнагурта “Троіца”. “Мы збіраліся на конкурс “Лепшы па прафесіі” ў Магілёў, рыхтавалі кампазіцыю паводле беларускіх абрадаў, — згадвае Эла Храшан. — Ставілі “Купалле”, і Кірчук адшукаў цудоўны беларускі кант: “Чалавек жыве на зямлі, як трава”. Іван Іванавіч надзвычай тонка адчувае народны дух, мне ж тых заняткаў хапіла, каб зразумець: такое люба для душы”.
Атмасфера святаў, фэстаў, народных гулянняў — родная ёй стыхія. Заспяваць, станцаваць, зладзіць свята для Элы заўсёды цікава, бо “гэта ж так упрыгожвае жыццё!” Пасля вучылішча працавала культарганізатарам у сталічным Дзіцячым парку імя Горкага, потым у гандлёвым тэхнікуме, вяла фальклорны гурток у школе. Далей — замужжа, сям’я, дзеці і новая зусім краіна: Аўстрыя. Ды той запал, жаданне ладзіць прыгожыя дзеі не растварыліся ў будзённасці сямейных клопатаў. “Мне пашанцавала, што сустрэла Хельмута: муж займаецца бізнесам, але ж і музыкант, чалавек мастацтва, вучыўся ў кансерваторыі, таму мае памкненні, жаданне сябе рэалізаваць добра разумее і падзяляе, — радуецца Эла. — Я акцэпцірую, як кажуць аўстрыйцы, гэта значыць, паважаю, прымаю захапленні мужа, а ён — мае, — тлумачыць Эла. — Скажам, мяне вельмі цягне на Радзіму, і мінімум два разы на год для душэўнай раўнавагі я павінна прыехаць у Мінск — інакш пачынаю хварэць… І муж не супраць! Прыязджаю абавязкова з малодшым сынам Роландам, якому адно скажы “Едзем да бабулі!” — ён ужо цягне на вакзал”.
Менавіта Роланд, лічыць Эла, “падштурхнуў” яе да стварэння грамадскай суполкі рускамоўных суайчыннікаў “Карынція”, у якой больш чым тры чвэрці — былыя беларускія грамадзяне, ёсць і рускія, украінкі. “Нашы дзеці падрасталі ў аўстрыйскім асяродку, амаль не ведаючы славянскай культуры, традыцый продкаў, — згадвае Эла. — Мы, іх мамы, збіраліся часам і вырашылі: трэба ствараць культурнае таварыства. Суполку “Карынція” зарэгістравалі ў нашым гарадку Філах, гэта знакамітае месца пры Альпах, курортны гарадок. Цяпер у ліку актывістаў — Святлана Разуменка-Лепушыц, былая віцябчанка. Каардынуе работу школы па вывучэнні рускай мовы Юльяна Мухіна-Гловач. Добрыя мае памочнікі таксама Наталля Турсукова-Валентан, сям'я Наталля і Аляксандр Батурэвічы — яны з Оршы, Святлана Бартэль з мінскага Уручча. І ўрач Яўгенія Еўтухова з дыпломам Мінскага медінстытута, працуе ў клініцы Фiлаха. Дарэчы, мама Жэні — дырэктар Цэнтра дзіцячай творчасці, і калі часам на свята патрэбен нацыянальны касцюм — яго там пазычаем, вязем у Аўстрыю, потым вяртаем у Мінск”.
Надзвычай цікава заўсёды праходзяць у Філаху вясновыя, навагоднія фэсты, на якія збіраецца да 200 чалавек. Адзін з іх ладзіўся нядаўна ў прэстыжным пяцізоркавым атэлі горада і называўся “Вясна. Жанчыны. Каханне”. Эла Храшан паведаміла, што “свята прайшло на ўра!”

Іван Ждановіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Помняць і сёння Альпы і Дунай пераможны май сорак пятага. Ды і нашы землякі, якія жывуць цяпер у Аўстрыі, памятаюць пра векавыя традыцыі свайго народа. Таму і робяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика