Прыляцелі дажджы і пахаладала. 21.by

Прыляцелі дажджы і пахаладала

14.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля працоўнага сонечнага тыдня менавіта ў суботу надвор'е сапсавалася. Адразу пахаладала: удзень будзе толькі 11—17, у Брэсцкай вобласці — да 20 градусаў. Моцныя дажджы былі ўначы на суботу, а ўдзень сур'ёзныя ападкі толькі ў паўночна-ўсходняй палове краіны.

Ужо ў нядзелю атмасферны ціск істотна павялічыцца і надвор'е палепшыцца. Ападкаў амаль не будзе. Уначы на нядзелю на ўсходзе, а ўдзень у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе толькі 3—9, а ўдзень — ад 16 цяпла на ўсходзе да 24 градусаў на паўднёвым захадзе.

Зменлівым захаваецца надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня. Паўсюдна будуць ісці дажджы, часам навальніцы. Уначы чакаецца 6—13, удзень 15—21, толькі ў Гомельскай вобласці да 25 цяпла. І далей да сярэдзіны наступнага тыдня месцамі невялікія дажджы, магчымы навальніцы. Уначы 3—12, удзень 17—23 градусы. У сераду ўдзень у Брэсцкай і Гомельскай абласцях — ужо да 25 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля працоўнага сонечнага тыдня менавіта ў суботу надвор'е сапсавалася. Адразу пахаладала: удзень будзе толькі 11—17, у Брэсцкай вобласці — да 20 градусаў. Моцныя...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика