Суд вынес прыгавор фігурантам справы аб масавай акцыі 19 снежня І. Халіп, П. Севярынцу і С. Марцалеву
17.05.2011
—
Новости Общества
|
Агучаны прыгавор суда адносна трох фігурантаў па справе аб масавай несанкцыянаванай акцыі 19 снежня Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, перадае карэспандэнт БЕЛТА з залы суда Заводскага раёна Мінска. Згодна з прыгаворам, ніхто з падсудных пакуль не будзе пазбаўлены волі. Суд прыгаварыў Халіп да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады. Марцалеву назначаны такі ж тэрмін умоўна з выпрабавальным тэрмінам на два гады. Севярынец прыгавораны да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у месца адбывання пакарання. Усе трое прызнаны вінаватымі па ч. 1 арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх" КК Беларусі. Сяргей Марцалеў у ходзе прэзідэнцкай кампаніі 2010 года быў кіраўніком выбарчага штаба Мікалая Статкевіча. Ірына Халіп была даверанай асобай кандыдата Андрэя Саннікава, а Павел Севярынец — Віталя Рымашэўскага. У пачатку судовага працэсу Марцалеў поўнасцю прызнаў сваю віну. Ён адзначыў, што, з'яўляючыся даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты, у адной з радыёперадач заклікаў грамадзян сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Акрамя таго, ён пацвердзіў, што прымаў удзел у самой несанкцыянаванай акцыі. Акрамя таго, згодна з прыгаворам усім траім асуджаным зменена мера стрымання. Яны адпушчаны з залы суда пад падпіску аб нявыездзе. Халіп знаходзілася пад дамашнім арыштам, а Севярынец і Марцалеў — пад вартай. На аб'яўленні прыгавора прысутнічалі прадстаўнікі замежных і беларускіх СМІ і дыпкорпуса, а таксама наглядальнікі БДІПЧ АБСЕ, запрошаныя беларускім бокам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Агучаны прыгавор суда адносна трох фігурантаў па справе аб масавай несанкцыянаванай акцыі 19 снежня Ірыны Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева, перадае... |
|