І зноў... "невядомы". 21.by

І зноў... "невядомы"

17.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

40-гадовы жыхар Брэста заявіў у міліцыю, што невядомы ўкраў з яго хаты ў в. Тамашкі (Жабінкаўскі раён) 2 млн рублёў, 50 долараў, 2 банкаўскія карткі і пячатку прадпрыемства. Устаноўлена, што "невядомым" аказалася 28-гадовая беспрацоўная, якая знаходзілася ў гэтай хаце з 2 гадзін ночы да 7 гадзін раніцы.

Сымон Свістуновіч.

Здарэнне

Машына сутыкнулася з ласём. Вадзіцель загінуў

У 0.34 у МНС ад відавочца паступіла паведамленне пра дарожна-транспартнае здарэнне паблізу вёскі Чэмелы Івацэвіцкага раёна: аўтамабіль ВАЗ-2108 з'ехаў у кювет і перакуліўся. Машына была моцна пашкоджана. У дэфармаваным салоне былі заціснуты людзі, якім патрабавалася дапамога.

Да месца здарэння былі накіраваны аўтамабіль хуткага рэагавання і дзве аўтацыстэрны Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Выратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента дапамаглі выбрацца тром пасажырам. Дасталі таксама вадзіцеля, які пры дарожна-транспартным здарэнні загінуў. Паводле інфармацыі МНС, усе, хто знаходзіўся ў салоне машыны, — грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Пацярпелыя былі шпіталізаваны ў Івацэвіцкую раённую бальніцу. Як высветлілася, віноўнік здарэння — лось, які раптоўна выскачыў на дарогу. Жывёла пры сутыкненні загінула.

Сяргей РАСОЛЬКА, Сымон свістуновіч.

Малы ды ранні

Сямікласнік адной са сталічных школ учыніў серыю крадзяжоў

Свае "паходжанні" ён патлумачыў супрацоўнікам міліцыі наступным чынам: маўляў, не было грошай на наведванне камп'ютарнага клуба. Серыю крадзяжоў, у якой падазраецца школьнік, паводле звестак прэс-афіцэра Кастрычніцкага РУУС Антона Санкевіча, ён учыніў з канца мінулага па красавік гэтага года. У прыватнасці, на рахунку сямікласніка "прыхватызацыя" чужога мабільніка, бумажніка, веласіпеда. Акрамя таго, "вундэркінд" ускрываў аўтамабілі і змог учыніць кватэрны крадзеж. Як мяркуецца, агульны ўрон, нанесены гэтым зламыснікам пацярпелым, склаў больш за два мільёны рублёў. Між іншым, аператыўнікам удалося частку выкрадзенай маёмасці вярнуць гаспадарам. А ў адносінах да школьніка заведзена крымінальная справа.

Ігар ГРЫШЫН.

Без візы і білетаў, але з рамантыкай

хацеў трапіць у Германію на рок-фестываль 30-гадовы расіянін. Жыхара Стаўрапольскага краю брэсцкія памежнікі затрымалі ў Брэсцкім раёне недалёка ад дзяржаўнай мяжы. Ён меў з сабой турысцкі заплечнік, змену абутку, крыху ежы і трохі грошай. Як патлумачыў потым, сродкаў на шэнгенскую візу і на білеты яму не хапіла, а трапіць на рок-фэст вельмі хацелася. Вось і вырашыў перайсці мяжу нелегальна, а потым праехаць па Еўропе аўтастопам. Але рамантычны ваяж спынілі пільныя вартавыя мяжы.

Яна СВЕТАВА.

Аўтамабіль разарвала на часткі, людзей раскідала па дарозе

У ноч з суботы на нядзелю ў Магілёве адбылася аварыя, у выніку якой 2 чалавекі загінулі, а 3 — траўмаваныя.

Здарэнне адбылося 15 мая а палове на трэцюю. Паводле інфармацыі Магілёўскай ДАІ, аўтамабілем "Хонда Цывік" кіраваў 22-гадовы магіляўчанін, пасажырамі былі яго сябры. На закругленні дарогі малады чалавек не выбраў бяспечную хуткасць: аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу, сутыкнуўся з "Мерседэсам" і ўдарыўся ў светлавую апору. Іншамарку разарвала на дзве часткі, а людзей раскідала па дарозе. У выніку два пасажыры "Хонды", маладыя людзі ўзростам 21 і 23 гады, загінулі на месцы, а яшчэ два пасажыры і кіроўца дастаўлены ў шпіталь з сур'ёзнымі траўмамі. Супраць вадзіцеля заведзена крымінальная справа. Значныя пашкоджанні атрымаў і "Мерседэс", аднак яго вадзіцель і пасажыр не пацярпелі, а толькі спужаліся.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
40-гадовы жыхар Брэста заявіў у міліцыю, што невядомы ўкраў з яго хаты ў в. Тамашкі (Жабінкаўскі раён) 2 млн рублёў, 50 долараў, 2 банкаўскія карткі і пячатку...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика