ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Ірландыі перад прыездам Лізаветы ІІ абясшкодзілі бомбу

У аўторак пачаўся гістарычны візіт каралевы Лізаветы ІІ у Ірландыю — першы візіт брытанскага манарха ў гэтую краіну за апошнія 100 гадоў.

У панядзелак увечар у графстве Кілдэр на борце аўтобуса, што накіроўваўся ў сталіцу Ірландыі Дублін, была выяўлена бомба. Сапёры ірландскай арміі абясшкодзілі бомбу, а пасажыры дабраліся да Дубліна на іншым аўтобусе.

Супраць візіту каралевы ў Ірландскую рэспубліку выступаюць прыхільнікі "Сапраўднай ірландскай рэспубліканскай арміі" (Rеаl ІRА), якія жадаюць уз'яднання Ірландыі і Паўночнай Ірландыі. Групоўка абвінаваціла каралеву ў "ваенных злачынствах" і заявіла, што кіраўніка брытанскай дзяржавы не жадаюць бачыць на ірландскай зямлі.

Глабальны крызіс: дыскрымінацыі ў сферы працы стане больш

Глабальны эканамічны і сацыяльны крызіс прывёў да ўзрастання верагоднасці дыскрымінацыі ў дачыненні пэўных груп працаўнікоў. Пра гэта гаворыцца ў новым даследаванні Міжнароднага бюро працы (МБТ).

"У органы, якія займаюцца пытаннямі раўнапраўя, паступае ўсё больш скаргаў, што паказваюць на тое, што дыскрымінацыя на працоўным месцы прымае больш разнастайныя формы, а дыскрымінацыя па некалькіх прыкметах становіцца хутчэй правілам, чым выключэннем", сцвярджаюць аўтары справаздачы. У вобласці прасоўвання гендарнай роўнасці ў сферы працы ў апошнія дзесяцігоддзі быў дасягнуты значны прагрэс. Тым не менш, паміж жанчынамі і мужчынамі па-ранейшаму існуе адрозненне ў аплаце працы: зарплата першых складае ў сярэднім 70-90% ад заработнай платы другіх. Нягледзячы на паступовае ўкараненне гнуткага графіка працы як элемента мер, накіраваных на стварэнне ўмоў для выканання працаўнікамі сямейных абавязкаў, дыскрымінацыя ў дачыненні цяжарных і маладых маці ўсё яшчэ застаецца вельмі распаўсюджанай з'явай.

Значную праблему ўяўляюць сэксуальныя дамаганні на працоўным месцы. Найменш абароненымі ў гэтым плане з'яўляюцца маладыя фінансава залежныя, незамужнія і разведзеныя жанчыны, а таксама мігранты. Сярод мужчын аб'ектамі сэксуальных дамаганняў звычайна становяцца маладыя людзі, гомасэксуалісты і прадстаўнікі этнічных і нацыянальных меншасцяў. З паўсюднай дыскрымінацыяй пры прыёме на працу сутыкаюцца працаўнікі-мігранты.

У сферы працы захоўваецца дыскрымінацыя і ў дачыненні людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пра што сведчыць нізкі ўзровень занятасці сярод гэтай катэгорыі працаўнікоў, колькасць якой ва ўсім свеце складае 650 млн чалавек. Каля 64% апытаных у краінах Еўрасаюза мяркуюць, што на рынку працы эканамічны крызіс прывядзе да ўзмацнення дыскрымінацыі па прыкмеце ўзросту. У некаторых развітых краінах актуальнае значэнне набывае дыскрымінацыя па прыкмеце ладу жыцця, асабліва ў тым, што датычыцца курэння і залішняй масы цела.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Ірландыі перад прыездам Лізаветы ІІ абясшкодзілі бомбу У аўторак пачаўся гістарычны візіт каралевы Лізаветы ІІ у Ірландыю — першы візіт брытанскага манарха ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика