Беларускі прамысловы форум сёлета — пад знакам інавацый і інвестыцый. 21.by

Беларускі прамысловы форум сёлета — пад знакам інавацый і інвестыцый

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У пятнаццаты раз Беларускі прамысловы форум праходзіць у сталіцы рэспублікі — як адзначаюць арганізатары, ён з'яўляецца найбуйнейшым аглядам новых энергаэфектыўных і рэсурсазберагальных тэхналогій, прычым не толькі ў лакальным фармаце, але і ў міжнародным.

— Беларускі прамысловы форум з'яўляецца адной з найважнейшых падзей у інавацыйным развіцці Беларусі, — сказаў на цырымоніі адкрыцця міністр прамысловасці Дзмітрый КАЦЯРЫНІЧ. — Ва ўмовах нарастання глабальнай канкурэнцыі развіццё інавацыйнай дзейнасці і фарміраванне эканомікі, заснаванай на ведах, маюць асаблівае значэнне для нашай краіны, бо канкурэнтаздольнымі могуць быць толькі высокатэхналагічныя, навукаёмістыя вытворчыя прадпрыемствы. Нарошчванне выпуску высокатэхналагічнай і навукаёмістай прадукцыі, канкурэнтаздольнай на знешніх рынках, дазволіць забяспечыць устойлівасць развіцця і павысіць экспартны патэнцыял машынабудаўнічага комплексу і нацыянальнай эканомікі ў цэлым. І гэты сектар атрымае прыярытэтнае развіццё ў 2011—2015 гадах. Прамысловы комплекс рэспублікі на гэтую пяцігодку сваёй стратэгічнай задачай, галоўным стрыжневым фактарам развіцця бачыць рост інавацыйнага складніка выпускаемай прадукцыі. Беларускі прамысловы форум — гэта найбуйнейшы агляд апошніх дасягненняў у галіне стварэння энергаэфектыўных тэхналогій і навукаёмістай прадукцыі, якая прапануецца айчыннымі і замежнымі вытворцамі. Пад знакам інавацый і інвестыцый Беларускі прамысловы форум сёлета пройдзе ў 15-ы раз. Пра яго значнасць сведчыць рост колькасці ўдзельнікаў: сёлета ў мерапрыемствах, што праводзяцца ў рамках форуму, прымае ўдзел больш за 300 кампаній, у тым ліку з далёкага замежжа і краін СНД, а шмат якія вядомыя міжнародныя кампаніі з Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Фінляндыі, Чэхіі сталі пастаяннымі ўдзельнікамі, адзначыў у сваім выступленні міністр прамысловасці.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятнаццаты раз Беларускі прамысловы форум праходзіць у сталіцы рэспублікі — як адзначаюць арганізатары, ён з'яўляецца найбуйнейшым аглядам новых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика