"Праблем з валютай для выезду на зборы і спаборніцтвы няма"
18.05.2011
—
Новости Общества
|
У суботу, 21 мая, адзначаецца дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Першы намеснік міністра спорту і турызму Рыгор Касячэнка падвёў вынікі працы галіны за 2010 год. Фізічнай культурай і спортам у Беларусі летась рэгулярна займалася больш за 1,5 мільёна чалавек — каля 16,6 адсотка ад агульнай колькасці насельніцтва (у 2006 годзе гэта лічба складала 13,5 адсотка). Працягваецца будаўніцтва спартыўных аб'ектаў — зараз іх у краіне больш за 26 тысяч, у тым ліку 27 крытых пляцовак са штучным лёдам, 230 стадыёнаў, 278 плавальных басейнаў, больш за 5 тысяч спартыўных залаў і 722 міні-басейны. У межах праграмы адраджэння і развіцця вёскі створана 945 працоўных месцаў у сельскай мясцовасці, а ўсяго колькасць фізкультурных работнікаў складае больш за 28 тысяч чалавек. У 2010 годзе рэканструявана 715 спартыўных аб'ектаў, 182 фізкультурна-спартыўныя збудаванні з'явілася ў сельскай мясцовасці. У 118 раёнах створаны раённыя фізкультурна-спартыўныя клубы. Будуецца комплекс па фрыстайле ў Мінску, якому няма аналагаў не толькі ў СНД, але і ў Еўропе. Працягваецца будаўніцтва аб'ектаў да чэмпіянату свету па хакеі, які наша краіна прыме ў 2014 годзе. Рыгор Касячэнка паведаміў, што кансалідаваны бюджэт галіны на 2011 год складае 779 мільярдаў рублёў. Яго рост у параўнанні з мінулым годам склаў 128%. Усе праграмы фінансавання выконваюцца ў поўным аб'ёме. У прыватнасці, праграма падрыхтоўкі да Лондана-2012 фінансуецца на 100%, дынаміка росту дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы складае 150% у параўнанні з леташнім годам, фінансаванне з мясцовых бюджэтаў таксама вырасла на 120%. Валютны крызіс ніяк не паўплываў на выезд за мяжу нашых атлетаў для ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах і на трэніровачныя зборы. — Вядзецца планавы ўдзел у міжнародных зборах і стартах. Галіна забяспечвае адпраўку і ўдзел спартсменаў у спаборніцтвах, якія праводзяцца за межамі нашай краіны, — расказаў Рыгор Касячэнка. Алена АЎЧЫННІКАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 21 мая, адзначаецца дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту. Першы намеснік міністра спорту і турызму Рыгор Касячэнка падвёў вынікі працы галіны за 2010... |
|