У Беларусі пабудаваныя да 2000 года жылыя дамы будуць уцеплены. 21.by

У Беларусі пабудаваныя да 2000 года жылыя дамы будуць уцеплены

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Ліпень на адкрыцці ХІІ форуму сучасных тэхналогій у гарадскім будаўніцтве і добраўпарадкаванні "Камунальная гаспадарка. Еўрарамонт. Катэдж — 2011", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будынкі, якія былі пабудаваны да 2000 года, не адпавядаюць цеплатэхнічным характарыстыкам, якія мы прад'яўляем да новых дамоў", — адзначыў намеснік міністра. Акрамя таго, цяпер вялікая ўвага надаецца энергазберажэнню, а поўная цеплавая мадэрнізацыя і ўцяпленне жылых дамоў дасць магчымасць не толькі скараціць энергаспажыванне да 30 працэнтаў, але і знізіць аплату насельніцтвам ацяплення, якая займае большую долю плацяжу ў ацяпляльны перыяд.

Цеплавая мадэрнізацыя прадугледжвае замену даху, уцяпленне сценавых панэляў, замену аконных і балконных праёмаў, устаноўку сучаснага цеплавога абсталявання. "Бяздумна ацяпляць жылы дом з дрэннай цеплаізаляцыяй ніхто не будзе, лепш давесці жылое памяшканне да нармальных цеплатэхнічных характарыстык", — падкрэсліў Мікалай Ліпень.

Намеснік міністра адзначыў, што ў 2010 годзе пасля капітальнага рамонту і цеплавой мадэрнізацыі ўведзена каля 1,4 млн кв. м агульнай плошчы жылых дамоў. "Мы пастаянна нарошчваем аб'ём капітальнага рамонту і да 2015 года плануем павялічыць яго ў два разы. Адпаведна будзем павялічваць і аб'ём цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоў", — паведаміў Мікалай Ліпень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Ліпень на адкрыцці ХІІ форуму сучасных тэхналогій у гарадскім...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика