Вяртанне архіерэя. 21.by

Вяртанне архіерэя

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора, 17 мая 2011 года, на будынку Інстытута тэалогіі (пр-т Незалежнасці, 24) была адкрыта памятная дошка з барэльефам Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага) — аднаго з аўтарытэтных дзеячаў Беларускай праваслаўнай царквы ХХ стагоддзя.

"Служэнне мітрапаліта Мелхіседэка прыпала на 1920-я гады, найбольш трагічныя ў гісторыі дзяржавы і царквы. Яму належыць вялікая заслуга ў абароне Беларускай праваслаўнай царквы ад абнаўленчага расколу", — расказаў "Звяздзе" адказны за сувязь са СМІ Экзархата Беларускай праваслаўнай царквы іерэй Яўген Свідзерскі.

Дзеля адмежавання ад абнаўленцаў і захавання паствы ўладыка Мелхіседэк аб'явіў аб утварэнні Беларускай аўтаномнай царквы. За вернасць пастырскаму абавязку і супрацьдзеянне абнаўленцам мітрапаліт Мелхіседэк тройчы быў арыштаваны савецкімі ўладнымі органамі.

Мітрапаліт Мелхіседэк меў вялікі аўтарытэт асветніка і прапаведніка. Храмы Мінска пры ім былі перапоўнены вернікамі. Яго называлі "мастаком слова", а прамовы і пропаведзі хадзілі сярод людзей у рукапісах. Вышэйшай мэтай жыцця ўладыкі Мелхіседэка было захаванне традыцыйнай веры бацькоў, служэнне ідэалам дабра, міласэрнасці, міру і браталюбнасці, на гэтых прынцыпах ён засноўваў сваю пастырскую і асветніцкую дзейнасць. У Мінску яго доўга памяталі як чалавека глыбокай веры, поўнай самаахвярнасці, рэдкай асабістай абаяльнасці.

Апошнія тры гады мітрапаліт Мелхіседэк служыў на Енісейска-Краснаярскай кафедры, пры гэтым ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму, у родную Беларусь. Памёр уладыка Мелхіседэк роўна 80 гадоў таму — 17 мая 1931 года, раптоўна, падчас службы ў Пакроўскім храме Масквы. Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках.

Учора набажэнства ў памяць мітрапаліта Мелхіседэка і ўсіх спачылых правячых архіерэяў Мінскай епархіі ўзначаліў Экзарх усяе Беларусі Філарэт. У актавай зале Інстытута тэалогіі адкрылася выстава "Жыццё і архіпастырскае служэнне мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага)". У гэты ж дзень адбыліся Навукова-асветніцкія чытанні ў Інстытуце тэалогіі па тэме "Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі) — царкоўны дзеяч і асветнік" з удзелам навукоўцаў, багасловаў, студэнтаў Інстытута тэалогіі БДУ.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора, 17 мая 2011 года, на будынку Інстытута тэалогіі (пр-т Незалежнасці, 24) была адкрыта памятная дошка з барэльефам Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика