Створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ. 21.by

Створана дзяржкамісія па кантролі за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў у ВНУ і ССНУ

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, указ № 190 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2011 годзе" кіраўнік дзяржавы падпісаў 16 мая.

Указ прыняты ў мэтах прадастаўлення грамадзянам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы і забеспячэння кантролю за падрыхтоўкай і правядзеннем уступных іспытаў. У склад камісіі ўключаны члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і работнікі кантралюючых органаў. Камісія павінна забяспечваць кантроль за падрыхтоўкай і правядзеннем цэнтралізаванага тэсціравання, іншых форм уступных іспытаў, прадастаўленнем абітурыентам роўных магчымасцяў пры паступленні ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. У яе функцыі таксама ўваходзіць прыняцце мер па ўстараненні выяўленых парушэнняў нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць арганізацыю і правядзенне прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, ажыццяўленне прыёму грамадзян па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў, а таксама забеспячэнне асвятлення работы камісіі ў сродках масавай інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта, указ № 190 "Аб арганізацыі ўступнай кампаніі ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы ў 2011 годзе"...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика