Фонд нацыянальнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе папоўніцца больш як на Br100 млрд. 21.by

Фонд нацыянальнага развіцця Беларусі ў 2011 годзе папоўніцца больш як на Br100 млрд

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 602 ад 13 мая 2011 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 года № 637 "Аб парадку вылічэння ў бюджэт часткі прыбытку дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, дзяржаўных аб'яднанняў, якія з'яўляюцца камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама даходаў ад акцый (долей у статутных фондах), што знаходзяцца ў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, гаспадарчых таварыстваў і аб утварэнні дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця".

Пастановай устаноўлена, што асобныя высокарэнтабельныя арганізацыі пералічваюць у рэспубліканскі бюджэт у дзяржаўны мэтавы бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця частку прыбытку (даходу) па выніках работы за 2010 год звыш часткі прыбытку, вылічанага і пералічанага ў бюджэт у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2005 г. № 637. Адлічэнні ажыццяўляюцца роўнымі долямі штомесяц на працягу 2011 года пачынаючы з месяца, які ідзе за месяцам уступлення ў сілу гэтай пастановы.

Усяго ў пераліку 65 прадпрыемстваў. Найбольшыя сумы ў фонд пералічаць "Белтэлекам" (Br14,6 млрд), "Белспецзнештэхніка" (Br11  млрд), "Гомельтранснафта Дружба" (Br26,67 млрд).

Нацыянальнаму банку, Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству культуры, Міністэрству абароны, Міністэрству прамысловасці, Міністэрству сувязі і інфарматызацыі, Міністэрству транспарту і камунікацый, Міністэрству фінансаў, Міністэрству энергетыкі, Дзяржаўнаму ваенна-прамысловаму камітэту, Дзяржаўнаму камітэту па стандартызацыі, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну харчовай прамысловасці "Белдзяржхарчпрам", Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі, аблвыканкамам, Мінскаму гарвыканкаму даручана ажыццяўляць кантроль за своечасовасцю і паўнатой выплаты высокарэнтабельнымі арганізацыямі, што знаходзяцца ў іх падпарадкаванні (уваходзяць у іх склад) або акцыі (долі ў статутных фондах) якіх знаходзяцца ў іх кіраванні, у рэспубліканскі бюджэт часткі прыбытку (даходу). Міністэрства фінансаў да 31 студзеня 2012 года павінна прадставіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні гэтай пастановы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 602 ад 13 мая 2011 года, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика