Экспазіцыю буйнейшага форуму скарэктавалі эканамічныя рэаліі. 21.by

Экспазіцыю буйнейшага форуму скарэктавалі эканамічныя рэаліі

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў сталічным выставачным павільёне на вуліцы Янкі Купалы, 27 адчыніў свае дзверы 12-ы форум сучасных тэхналогій у гарадскім будаўніцтве і добраўпарадкаванні. Гэта восем спецыялізаваных выстаў рознай тэматыкі: "Камунальная гаспадарка", "Ацяпленне. Водазабеспячэнне. Сантэхніка. Вентыляцыя", "Еўрарамонт. Кватэра. Катэдж-2011", "Экспакамень і кераміка", "Бетонэкспа", "Мабільныя будынкі, будаўнічае абсталяванне і тэхніка", "Азеляненне і добраўпарадкаванне", "Кветкі".

Гэты штогадовы форум, адзін з буйных у краіне, прызваны азнаёміць зацікаўленых з праектамі гарадскіх і загарадных дамоў, аддзелачнымі і будаўнічымі матэрыяламі, інжынернымі камунікацыямі, тэхналогіямі будаўніцтва, даць больш інфармацыі пра новыя тавары і паслугі для рамонту, а таксама пра тэндэнцыі інтэр'еру і добраўпарадкавання. Паколькі тэматыка форуму ў поўнай меры прадстаўляе увесь спектр будаўнічай прадукцыі і найноўшых тэхналогій, ён павінен быць цікавым як для шараговага наведніка, так і для спецыяліста буйной будаўнічай арганізацыі, супрацоўніка камунальнага прадпрыемства. Прынамсі, так дакладна было да нядаўняга часу... Напрыклад, летась выстава сабрала больш за 200 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Германіі. "Звязда" на працягу апошніх гадоў традыцыйна наведвала форум, і з яго заўсёды было пра што напісаць: форум дынамічна развіваўся, з'яўляліся новыя накірункі і ўдзельнікі. Сёлета, скажам, таксама былі кампаніі, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў працы выстаў. Аднак агульнае ўражанне ад наведвання выставачнага комплексу істотна адрознівалася ад ранейшых. Напэўна, гэта першы форум, на якім на свае вочы давялося назіраць эканамічныя наступствы той сітуацыі ў краіне, якая турбуе зараз усіх...

Калі коратка, дык колькасць экспанентаў істотна скарацілася. Паводле інфармацыі арганізатара выставы, з папярэдніх 200 кампаній-удзельнікаў пацвердзілі свой удзел сёлета ад сілы 120. Былі нават такія, хто выкупліваў выставачныя плошчы, аднак літаральна ў апошні момант адмаўляўся ад удзелу ў форуме. Найбольшая колькасць тых, хто не пажадаў зараз удзельнічаць у выставе, — гэта кампаніі, чыя дзейнасць звязана з імпартам: ацяпляльным абсталяваннем, будаўнічымі і аддзелачнымі матэрыяламі. Затое фактычна не скарацілася колькасць экспанентаў, якія займаюцца азеляненнем і добраўпарадкаваннем інтэр'ераў, тэрыторый, ландшафтным праектаваннем, пасадачным матэрыялам. Апошнія па традыцыі выставілі ўзоры сваёй прадукцыі на вуліцы побач з павільёнам.

...У дзень адкрыцця выставы ўвагу наведнікаў прыцягнуў практычны адборачны этап рэспубліканскага конкурсу плітачнікаў, які быў арганізаваны ў рамках выставы "Еўрарамонт. Кватэра. Катэдж". Папярэдне лепшыя з лепшых майстроў былі адабраны на аналагічных адборачных конкурсах ва ўсіх абласцях і сталіцы. На працягу ўсіх дзён працы форуму — а доўжыцца ён будзе па 20 мая ўключна — плітачнікі будуць праходзіць адборачныя туры. У фінале ім давядзецца пазмагацца за галоўны прыз конкурсу — 5 мільёнаў рублёў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталічным выставачным павільёне на вуліцы Янкі Купалы, 27 адчыніў свае дзверы 12-ы форум сучасных тэхналогій у гарадскім будаўніцтве і добраўпарадкаванні....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика