Сухая серада
18.05.2011
—
Новости Общества
|
Набажэнства, якое адбываецца ў чацвёртую нядзелю пасля Вялікадня, распавядае аб сувязі паміж грахом і немаччу, аб выратаванні, якое дае Гасподзь. У нядзелю ўслаўляецца цудоўнае выратаванне хворага, які на працягу 38 гадоў пакутаваў ад цяжкай хваробы, які "шмат гадоў чакаў дарэмна, каб хто-небудзь дапамог яму акунуцца ў гаючую крыніцу". Памяць аб гэтым цудзе святкуецца ў нядзелю таму, што Хрыстос здзейсніў яго ў час яўрэйскай Пяцідзясятніцы. Царква заклікае вернікаў звяртацца да Госпада па выратаванне не толькі ад фізічных хвароб, але і хвароб душы, аслабленай грахом. Серада на чацвёртым тыдні пасля Вялікадня — 25-ы дзень, сярэдзіна паміж Вялікаднем і Тройцай — мае некалькі найменняў: <І>Прапалавенне Пяцідзясятніцы, Серадапосніца, Пераплаўная, Прыпалоўная, Палавенская, Градавая, Грамавая, Сухая серада. На гэты дзень прыпадае палова перыяду ад Вялікадня да Тройцы. Праваслаўная царква ў дзень Прапалавення моліцца "аб наталенні ўсіх, хто прагне выратавання, водамі набожнасці: у гэты дзень Хрыстос пераконвае людзей у прынесеным ім выратаванні і прапаноўвае ўсім пакаштаваць з крыніцы бессмяротнасці". Пасля набажэнства адбываецца малое асвячэнне вады. Прапалавенне святкуецца восем дзён — ад серады чацвёртага тыдня да серады пятага тыдня пасля Вялікадня. Паходжанне аднаго з найменняў — Пераплаўная — можна знайсці ў паданні аб тым, як Багародзіца з немаўляткам, ратуючыся ад рабаўнікоў, атрымала ад Бога трэцюю руку, пераплыла вялікую раку і выратавала Ісуса. З Прапалавення ("тады Ісус Хрыстос купаўся і пераплыў цераз мора") і да Ільі дазвалялася купацца ў прыродных вадаёмах. У Лельчыцкім раёне дазвалялася купацца да Спаса. У гэты дзень не працавалі, каб град не знішчыў пасевы ці не заліў іх дождж: "У Сухую сераду нельга дакранацца да насення і сеяць, бо збажына не будзе расці". Выключэнне складала толькі пасадка цыбулі, для якой лічылі спрыяльным менавіта гэты дзень. У гэты дзень сушылі зімовае адзенне. Лічылася, калі прасушыць яго ў Прыпалоўную — Сухую сераду, то яго не будзе "есці" моль. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Набажэнства, якое адбываецца ў чацвёртую нядзелю пасля Вялікадня, распавядае аб сувязі паміж грахом і немаччу, аб выратаванні, якое дае Гасподзь. У нядзелю... |
|