Працуеш за мяжой — пра пенсію падумай самастойна. 21.by

Працуеш за мяжой — пра пенсію падумай самастойна

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 17 мая.)  

Працяг інтэрактыўнай канферэнцыі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з удзелам намесніка кіраўніка Фонду Наталлі Мікалаеўны ШАЎЛОЎСКАЙ, начальніка аддзела арганізацыі збору плацяжоў Аляксандра Сцяпанавіча САЛАДОЎЧАНКІ, начальніка аддзела сацыяльнага страхавання Ларысы Іванаўны КАПЫЛЬСКАЙ, начальніка аддзела прафесійнага пенсійнага страхавання Алены Мікалаеўны ХЛУС, а таксама начальніка аддзела арганізацыі персаніфікаванага ўліку Ніны Віктараўны ГРАБАР.

@Якія арганізацыі могуць плаціць сацстрах не штомесяц, а раз у квартал?

— З 1 студзеня гэтага года плаціць страхавыя ўзносы не радзей чым раз у квартал могуць камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю персаналу за каляндарны год да 100 чалавек уключна. Заўважым, што летась такім правам карысталіся камерцыйныя арганізацыі з сярэдняй колькасцю персаналу за каляндарны год 15 і менш чалавек.

@Як можа быць надалей пераразмеркавана пенсійная страхавая нагрузка паміж наймальнікамі і работнікамі?

— Канкрэтнага адказу тут пакуль няма — пытанне знаходзіцца на стадыі абмеркавання. Што ж да сусветнай практыкі, то тут існуюць розныя падыходы. Напрыклад, у Расійскай Федэрацыі страхавыя ўзносы плаціць толькі працадаўца.

@Ці ёсць магчымасць рабіць добраахвотныя адлічэнні на дадатковую пенсію не толькі ў недзяржаўных страхавых кампаніях?

— Ёсць. Цяпер добраахвотнае дадатковае пенсійнае страхаванне ў Беларусі здзяйсняецца не толькі шэрагам недзяржаўных, але і дзяржаўнай страхавой арганізацыяй — у прыватнасці, РДУСП "Стравіта". Дарэчы, ліцэнзіі на дадзены від дзейнасці выдаюцца Міністэрствам фінансаў.

@Як прызначаецца дапамога па цяжарнасці і родах жанчыне, занятай у адной арганізацыі адначасова і па працоўным дагаворы, і па дагаворы падраду?

— Ёсць такое правіла: дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца па кожным месцы працы. Таму жанчыне, занятай у адной арганізацыі і па працоўным дагаворы, і па дагаворы падраду, вылічэнне дапамогі робіцца па кожным з гэтых месцаў асобна.

Аднак варта зрабіць некаторыя заўвагі. З аднаго боку, дапамога па цяжарнасці і родах па месцы занятасці па дагаворы падраду не павінна перавышаць 70 працэнтаў ад сумы абавязковых страхавых узносаў, якія былі пералічаны з узнагароджвання. А з іншага боку, такая дапамога не можа быць ніжэй за мінімальна вызначаны памер — ён складае 50 працэнтаў сярэдняга бюджэту пражытковага мінімуму за кожны месяц прызначэння дапамогі.

@Ці будуць змяняцца памеры дапамог па цяжарнасці і родах, а таксама дапамог у сувязі з нараджэннем дзяцей?

— Дапамога па цяжарнасці і родах прызначаецца ў памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага ці сярэднегадзіннага заробку работніцы, пры гэтым змянення механізму вылічэння такіх дапамог не плануецца. Што ж да дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, то сапраўды, іх павышэнне прадугледжвае праект Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі на 2011-2015 гады. Цяпер праект гэтай праграмы знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 17 мая.) Працяг інтэрактыўнай канферэнцыі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны з удзелам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика