Пра кампактныя тлушчамеры для прыватнікаў-малаказдатчыкаў спецыялісты нічога не чулі. 21.by

Пра кампактныя тлушчамеры для прыватнікаў-малаказдатчыкаў спецыялісты нічога не чулі

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З вёскі Ледневічы Сенненскага раёна з просьбай аб дапамозе патэлефанавала Галіна Барысаўна Панкратава: дзе можна набыць апарат для вымярэння тлустасці малака ў індывідуальнае карыстанне? Суразмоўца зазначыла, што спробы адшукаць жаданае ў Віцебскай вобласці скончыліся безвынікова. Можа, дзе яшчэ ў краіне вырабляюць, прадаюць такія апараты? Жанчына хацела б мець механічны апарат, за які не пашкадавала б і 2 мільёнаў рублёў.

Пытанні адносна магчымасці набыцця прыватнікамі апаратаў для вымярэння тлустасці малака (іх яшчэ называлі тлушчамерамі) пачалі ўпершыню паступаць да нас у рэдакцыю гадоў з 15 таму. Апошні раз вяскоўцы звярталіся да гэтай тэмы, калі не змяняе памяць, гадоў, можа, з 7-8 таму. На той момант "Звяздзе" ўдалося адшукаць адно прадпрыемства ў сталіцы, якое быццам бы збіралася наладзіць вытворчасць тлушчамераў для прыватных карыстальнікаў. Працэс па нейкіх прычынах зацягваўся, а потым тэлефоны таго прадпрыемства ўвогуле замаўчалі. А што цяпер?

У пошуках адказу на гэтае пытанне мы мусілі спачатку звярнуцца ў Міністэрства прамысловасці. Там на наш запыт паведамілі, што зараз у базе прадпрыемстваў, падпарадкаваных міністэрству, адсутнічаюць якія-небудзь вытворчасці, што займаліся б вырабам апаратаў для вымярэння тлустасці малака для прыватных асобаў. Параілі звярнуцца ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання: маўляў, для грамадскага сектару заўсёды ёсць патрэба ў такіх апаратах, магчыма, падкажуць нешта карыснае і для вяскоўцаў.

У Мінсельгасхарчы запыт прыватнікаў сустрэлі даволі скептычна. Спецыялісты зазначылі, што ім нічога невядома пра такія прыборы, спецыяльна прызначаныя для выкарыстання ў хатніх умовах. Калі ж гаварыць пра апараты, якія зараз знаходзяцца ў грамадскім сектары, дык мець такі на прыватным падворку немэтазгодна па шэрагу прычын. Па-першае, каштуюць яны недзе каля 5 мільёнаў рублёў і прызначаны для правядзення адначасова — за пяць хвілін — 30-40 проб. Для апаратаў патрэбныя спецыяльныя рэактывы, якія проста так у звычайнай краме не прадаюцца. Вядома, і чалавек павінен мець адпаведныя навыкі абыходжання з апаратам, патрэбна прыстасаванае памяшканне і ўмовы — каб вынікі аналізу былі максімальна праўдзівымі. Раз у месяц патрэбна набываць кантрольны ўзор, дадалі спецыялісты. Усё гэта разам узятае можа каштаваць больш, чым малако, якое можа здаць прыватнік за пэўны тэрмін.

— Часам грамадзянін лічыць, што менавіта яго малако — самае лепшае, хоць здараюцца розныя выпадкі, калі прадукцыю, напрыклад, разводзяць. І чамусьці не давярае афіцыйным праверкам яго якасці. Каб пазбегнуць гэтага, можна прапанаваць такі варыянт. З гаспадаркай або сельскім Саветам — у залежнасці ад таго, праз што грамадзяне здаюць сваё малако, — у заключаным дагаворы прапісваецца пэўная перыядычнасць праверак якасці малака. Без папярэдняга папярэджвання! Гэта таксама будзе каштаваць грошай, але выдаткі будуць нашмат меншымі, чым набыццё дарагога і не зусім карыснага ў хатніх умовах апарата па вымярэнні тлустасці малака, — зазначылі нам у міністэрстве.

Каб атрымаць як мага больш інфармацыі па пытанні, што так цікавіць вяскоўцаў, праз інтэрнэт мы адшукалі ў сталіцы дзве фірмы, якія займаюцца продажам лабараторнага абсталявання. У абодвух выпадках іх прадстаўнікі сказалі, што яны нічога не чулі пра існаванне нейкіх кампактных (як гэта, відавочна, бачыцца заяўнікам) прыбораў для вымярэння тлустасці малака, якімі маглі б карыстацца самі малаказдатчыкі ў хатніх умовах. Абедзве фірмы працуюць толькі з грамадскім сектарам, прычым адна з іх — толькі па безнаяўным разліку, так што прыватнік пры ўсім сваім жаданні не змог бы набыць тут абсталяванне. У адной арганізацыі на момант звароту яно адсутнічала ў наяўнасці, у другой каштавала каля 5-6 мільёнаў рублёў, як паведамілі рэдакцыі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З вёскі Ледневічы Сенненскага раёна з просьбай аб дапамозе патэлефанавала Галіна Барысаўна Панкратава: дзе можна набыць апарат для вымярэння тлустасці малака ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика