Смачнае жыццё старога аўтобуса
18.05.2011
—
Новости Общества
|
У Чэрыкаве з'явілася кавярня на колах "Бусляня" Кавярня належыць Чэрыкаўскаму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю № 11, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне грамадскага харчавання. Перш за ўсё гэта магчымасць для навучэнцаў і папрактыкавацца ў прафесіі, і зарабіць грошы. Ідэя пераўтварыць спісаны аўтобус у перасоўную кавярню ўзнікла ў дырэктара ліцэя Анатоля Ляпешкі. — Маладыя людзі па чарзе адпрацоўваюць навыкі прадаўца і афіцыянта, — расказвае ён. — Па-другое, гэта крыніца заробку для ліцэя, які забяспечвае сваіх навучэнцаў бясплатным харчаваннем. І па-трэцяе, кавярня, безумоўна, стварае добры імідж нашай навучальнай установе. Спачатку перасоўная кавярня брала ўдзел у розных кірмашах, а цяпер спынілася ў Чэрыкаве, непадалёк ад аўтастанцыі і парку адпачынку. Працуе штодзень, ад 14-й да 21 гадзіны. У кавярні 20 месцаў.Назвалі яе "Бусляня" ў гонар птушак, якія селяцца штогод каля будынка ліцэя. Стыль — нацыянальны, таму ў меню пераважаюць смажанкі, булачкі і бліны, дапоўненыя сучаснай транснацыянальнай ежай — хот-догам, а таксама разнастайнымі напоямі. У кавярні толькі 5% нацэнкі, таму цэны зусім не "кусаюцца": смажанка — 1250 рублёў, бліны з рознымі напаўняльнікамі — ад 480 да 690, хот-дог — 1500 рублёў. Дэмакратычныя цэны прыцягваюць у "Бусляня" пераважна моладзь. — Штодзень ходзім сюды пасля заняткаў, — расказалі дзяўчаты. — Вядома ж, добра, што тут усё даволі танна. Акрамя таго, цікава прыдумана — кавярня ў аўтобусе! Можна не проста паесці, але пасядзець і пагутарыць з сяброўкамі, расслабіцца і паглядзець у акно, падумаць. Штодзень вучні ліцэя вырабляюць каля тысячы адзінак розных булак і прадаюць іх праз стацыянарны кафэтэрый і перасоўную кавярню. Штодзень ліцэй зарабляе 100 тысяч рублёў, і кіраўніцтва лічыць гэта неблагім вынікам. Заробак прадаўцоў і афіцыянтаў — 5% ад таваразвароту, плюс прэміі за добрую працу. — Але ўсё ж грошы — не галоўнае, — падкрэсліваюць у ліцэі. — Стасункі з пакупнікамі розных узростаў і катэгорый — гэта бясцэнная практыка. — У нас сапраўды шмат наведвальнікаў, — расказала афіцыянтка Вольга Гарунова. — У асноўным маладыя людзі, і ўсе такія культурныя! Нам усё цікава: практыка, стасункі, заробак. Такіх кавярняў, як наша, павінна быць больш, тады і моладзі будзе дзе бавіць вольны час. Наша "Бусляня" на колах — гэта добра і арыгінальна! Ілона Іванова. Фота аўтара. г. Чэрыкаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чэрыкаве з'явілася кавярня на колах "Бусляня" Кавярня належыць Чэрыкаўскаму дзяржаўнаму прафесійнаму ліцэю № 11, дзе рыхтуюць спецыялістаў у галіне... |
|