Сядзіба "металіста" Паддубскага. 21.by

Сядзіба "металіста" Паддубскага

18.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўн. шыр. 28°86'

Усх. даўж. 53°43'

  Міша любіць метал. Метал любіць Мішу. Яшчэ яго любяць фарбы, старыя рэчы — напрыклад, гадзіннікі, самавары, якар з цеплахода. Несумненна, што Мішу Паддубскага любяць і птушкі, якія заўсёды селяцца на ягоным незвычайным падворку. Штогод вяртаюцца буслы, а што ўжо шпакоў... Птушкі не зважаюць на жалеза-пластыкавае суседства, не рэагуюць на спецыфічны шоргат, скрыгат, рып і бляск безлічы выпадковых прадметаў, прымацаваных у паветры на ўзроўні шпакоўняў і буслянкі.

— Бусел гняздуецца 70 гадоў, колькі хата стаіць, — кажа гаспадар. — Калі птушка не палохаецца, дык што казаць пра людзей?

Суседзі Мішу паважаюць і заўсёды пасігналяць, калі ўбачаць яго каля варот і тым больш з інструментам за працай.

Міхаіл Паддубскі — спецыяліст па метале, больш за 20 гадоў ён працаваў у раённай аварыйнай газавай службе. Кажа, што ў яго яшчэ шмат розных ідэй. І калі ў рукі патрапіць цікавы прадмет ці метал, ён абавязкова "ўпіша" яго ў кантэкст кампазіцыі свайго падворка. Але металу ўсё менш і менш, не тое што раней, калі пад кожным плотам былі сапраўдныя склады...

Калі вам падасца, што ў эклектыцы афармлення дома №  61 па вуліцы Кастрычніцкай вёскі Святліца незразумелы сэнс, памыляецеся. І дарэмна ўсміхаецеся. Міша на поўным сур'ёзе тлумачыць:

— Стары якар я знайшоў на дне ракі Бярэзіна і паставіў у гонар загінулай атамнай падводнай лодкі "Курск". А серп і молат, — Міша паказвае рукою высока над варотамі, — знак пашаны маёй маці — нястомнай працаўніцы, якая выгадавала нас, чацвярых дзяцей.

Дзюралевыя зайцы на дроце, лось, зубры... Хто б мог падумаць, што гэта напамін пра першыя беларускія грошы. Памятаеце, іх яшчэ "зайчыкамі" называлі?

— Як думаеш, навошта рознакаляровыя бутэлькі па перыметры, ад няма чаго рабіць? — перахоплівае гаспадар мой пагляд, скіраваны на пластыкавую дэкарацыю. — Гэта вячэрняя ілюмінацыя, у кожнай пляшцы — лямпачка. Шкада, што дзень, нельга ўключыць, паглядзеў бы.

Яшчэ мяне здзівіў дынамік пад бусліным гняздом. Аднак і тут не без падтэксту: калі з'яўляюцца буслікі і становяцца на ногі, гаспадар уключае ім музыку, каб танчылі. Кажа, што сапраўды птушаняты пачынаюць падскокваць, як толькі пачуюць гукі. А калі бусліха сядзіць на яйках, ніякай музыкі, поўная цішыня і спакой.

Пакуль мы асэнсоўвалі мастацкае афармленне сядзібы Паддубскага, па аўтамагістралі Р67 (праходзіць якраз праз вёску) несліся розныя аўто, і было відаць, як кіроўцы раптам паварочвалі галовы ў бок нетрадыцыйнага фасада. Бусліха тым часам выконвала свой спрадвечны абавязак — грэла яйкі. Шпакі сноўдалі туды-сюды, насілі ў дзюбах салому і корм для птушанят (магчыма, у шпачыных хатках сёлета зноў будзе па два вывадкі). На веласіпедзе нетаропка праехала аднавяскоўка Паддубскага, і я пачуў яе шчырае і прыязнае "добры дзень!"

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Вёска Святліца, Бярэзінскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міша любіць метал. Метал любіць Мішу. Яшчэ яго любяць фарбы, старыя рэчы — напрыклад, гадзіннікі, самавары, якар з цеплахода. Несумненна, што Мішу Паддубскага любяць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика