Ах, белы цеплаход...
19.05.2011
—
Новости Общества
|
У Віцебску белы цеплаход пачаў перавозіць пасажыраў па Заходняй Дзвіне з цэнтра горада (плошча Перамогі) на ўскраіну (парк адпачынку "Імя Савецкай Арміі"). Як паведамілі "Звяздзе" ў віцебскім рачным порце, працягласць воднай прагулкі пакуль што пяць кіламетраў, і доўжыцца яна каля сарака хвілін. Што тычыцца аплаты за магчымасць падарожжа па хвалях, білет абыдзецца ў 10 тысяч рублёў, а дзецям ва ўзросце да пяці гадоў наогул купляць білет не трэба, ва ўзросце да 10 год — білет каштуе пяць тысяч рублёў. Цэны на білеты засталіся фактычна на ўзроўні мінулага года. Курсіруе цеплаход штодня з 10 гадзін раніцы і да васьмі вечара. Каб пакатацца, выстройваюцца чэргі. Вельмі палюбіўся цеплаход тым, хто святкуе вяселле або праводзіць іншыя мерапрыемствы. Заявак ужо шмат.
Цікава, што рачнікі ўжо атрымалі заданне ад кіраўніцтва Віцебскага аблвыканкама зрабіць магчымым воднае падарожжа паміж Полацкам і Віцебскам. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Віцебску белы цеплаход пачаў перавозіць пасажыраў па Заходняй Дзвіне з цэнтра горада (плошча Перамогі) на ўскраіну (парк адпачынку "Імя Савецкай Арміі"). Як... |
|