У вёсках — востры дэфіцыт нявестаў
20.05.2011
—
Новости Общества
|
У Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1150 жанчын. Прычым, як зазначыла начальнік упраўлення народанасельніцтва, сямейнай і гендарнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Вера Лабковіч, апошнім часам гэтыя суадносіны пагаршаюцца — не на карысць "моцнай паловы". Асноўнай прычынай пагаршэння суадносін з'яўляюцца больш высокія паказчыкі смяротнасці мужчын. Адным з вынікаў гэтага становіцца павелічэнне колькасці ўдоў. Цяпер падобны статус мае больш за 810 тысяч беларускіх жанчын — 18 працэнтаў ад іх агульнай колькасці. Другім жа вынікам можна назваць цяжкасці ў стварэнні сям'і. Абсалютная большасць па-ранейшаму арыентаваныя на шлюб, аднак тут узнікаюць аб'ектыўныя перашкоды. Прычым з-за даволі масавай міграцыі маладых дзяўчат з вёскі ў горад усё больш актуальнай праблемай для гарадоў аказваецца "дэфіцыт жаніхоў". А ў вёсках — "дэфіцыт нявестаў". Цяпер на 1000 мужчын у найбольш спрыяльным шлюбным узросце 20-29 гадоў у вёсках прыпадае ўсяго 853 жанчыны таго ж узросту. Не менш вострай застаецца праблема разводаў — іх колькасць не змяншаецца. Да таго ж больш за палову жанчын, якія скасоўваюць шлюб ці разыходзяцца з мужам, знаходзіцца ў актыўным дзетародным узросце. Сяргей ГРЫБ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі на 1000 мужчын прыпадае 1150 жанчын. Прычым, як зазначыла начальнік упраўлення народанасельніцтва, сямейнай і гендарнай палітыкі Міністэрства працы і...
|
|