"Вароты" "культурнай сталіцы" мабілізаваныя на вышэйшым узроўні
20.05.2011
—
Новости Общества
|
Усім традыцыйнае "мабільнае" прывітанне. Паколькі гэты артыкул выходзіць у маі, ад імя супрацоўнікаў старэйшай беларускай газеты "Звязда" і калектыву кампаніі МТС — вядучага сотавага аператара ў нашай краіне — няхай трохі са спазненнем — шчыра віншую нашых паважаных ветэранаў. Дзякуем за Перамогу, за тое, што потым так старанна адраджалі нашу любімую рэспубліку. Вы — прыклад самааддачы, служэння Радзіме. Здароўя вам, больш прыемных навін. Каб у вас заўсёды было ўсё добра. І таго ж жадаем вашым родным, сябрам. Каб падрыхтаваць чарговы артыкул для пастаяннай "мабільнай" рубрыкі, якая выходзіць пры падтрымцы МТС, на гэты раз адправіўся ў Віцебскі раён. Аграрны гарадок Копці — добры прыклад для нашых суайчыннікаў. Тут многае зроблена для таго, каб беларуская вёска адпавядала ўсім патрабаванням часу. Добрыя медыцынская ўстанова, школа і іншыя сацыяльныя аб'екты не горшыя, чым у абласным цэнтры. Вельмі лёгка даехаць да Віцебска і на грамадскім транспарце. Зайшоў у краму: выбар тавараў не саступае гарадскім кропкам гандлю. "Кіпіць" культурнае жыццё ў Доме культуры. Кампанія МТС ужо многае зрабіла для "мабілізацыі" гэтага аграрнага гарадка і іншых, у цэлым раёна, які яшчэ называюць "варотамі" "культурнай сталіцы". "Мабілізацыя" варот на вышэйшым узроўні. Вельмі было прыемна ў аграрным гарадку сустрэць знаёмых мясцовых жыхароў. Ветэрану вайны Віктару Дзям'янавічу Цярэшчанку, з якім мы знаёмы ўжо даўно, заўсёды ёсць што расказаць. Ад душы павіншаваў яго з Днём Перамогі, паабяцаў завітаць у госці, каб паслухаць успаміны і разам з ім паглядзець дакументы з хатняга архіву ветэрана. Віктар Дзям'янавіч многае зрабіў, каб у гэтай беларускай глыбінцы ўвекавечылі памяць тых, хто гераічна змагаўся з ворагам. Ветэран у свой час быў ініцыятарам стварэння мемарыяла імя Ленінскага камсамола. Дарэчы, падчас маёй камандзіроўкі на тэрыторыі мемарыяла адкрывалі чарговы помнік. А потым адбыўся велапрабег, які плануюць зрабіць традыцыйным.
— За мінулую пяцігодку ў Віцебскім раёне выкананы абсалютная большасць даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Забяспечаны тэмпы росту аб'ёмаў вытворчасці прамысловай прадукцыі ў 2,2 раза, спажывецкіх тавараў — у 2,4 раза, прадукцыі сельскай гаспадаркі — на 55 адсоткаў, інвестыцый у асноўны капітал — у 2,8 раза, экспарту тавараў — у 3,2 раза. — Малады старшыня падводзіць вынікі мінулай пяцігодкі. — Пабудаваныя 116 тысяч квадратных метраў жылля за кошт усіх крыніц фінансавання пры заданні 57 тысяч квадратных метраў. Гэта дазволіла значна палепшыць жыллёвыя ўмовы вяскоўцаў. — Калі ласка, больш падрабязна аб тым, што зроблена ў сельскагаспадарчай галіне. — Дзякуючы рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла, падтрымцы вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і выдзяленню крэдытных рэсурсаў у рамках адпаведных Указаў Прэзідэнта (№№ 313, 343, 303) у Віцебскім раёне праведзена рэканструкцыя і тэхнічнае перааснашчэнне 40 малочнатаварных фермаў і 43 памяшканняў для вырошчвання буйнарагатай жывёлы. Віцебскай бройлернай птушкафабрыкай уведзены ў эксплуатацыю прамысловы інкубатар, комплекс племяннога маладняку, два комплексы бацькоўскага статку, 15 птушнікаў з клетачным утрыманнем птушкі... Значна абнавіўся тэхнічны парк сельскагаспадарчых арганізацый. Толькі летась набылі 26 зернеўборачных, 8 кормаўборачных камбайнаў, больш за 50 трактароў і гэтак далей. — У пасёлку Доўжа дзейнічае ўнікальная біяфабрыка, якую наведваў кіраўнік нашай дзяржавы. Раён па праве можа ганарыцца такім сучасным прадпрыемствам. — Так. У ліпені мінулага года ўведзены аб'ект будаўніцтва па адпаведным інвестыцыйным праекце пашырэння прадпрыемства "Віцебская біяфабрыка", што дазволіць павялічыць асартымент і аб'ёмы вырабу вакцын, сываратак, дыягностыкумаў і іншых біяпрэпаратаў. Выхад прадпрыемства на праектную магутнасць дазволіць забяспечыць 80-85 працэнтаў патрэбнасці жывёлагадоўлі краіны ў сродках спецыфічнай прафілактыкі вірусных і бактэрыяльных інфекцый, а ў хімфармпрэпаратах — да 90 працэнтаў. — Як наладжана супрацоўніцтва ўлад з прадпрымальнікамі? — Прадпрымальніцкімі структурамі адкрыты дзве цырульні ў аграрных гарадках Альгова і Кіраўскі, дзве станцыі тэхнічнага абслугоўвання ў аграгарадку Ноўка і вёсцы Зайцава, майстэрня па рамонце і рэстаўрацыі мэблі. Прыемна, што дзелавыя людзі ўсё больш плённа працуюць у глыбінцы. — Бадай, адной з лепшых устаноў адукацыі, і не толькі ў нашай вобласці, з'яўляецца гімназія для адораных дзяцей у прыгарадзе Віцебска — Лужасне. Яе выхаванцы — самыя перспектыўныя прадстаўнікі юнага пакалення. Ведаю, што там многае робіцца і для заняткаў спортам. — У "Лужаснянскай школе-інтэрнаце-гімназіі для здольных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці" ў пазамінулым годзе былі адкрыты спецыялізаваныя класы па гульнявых відах спорту і плаванні, у якіх навучаюцца больш за 110 чалавек. У мінулым годзе адкрыты кадэцкія класы... Правялі рамонт памяшканняў на суму больш за 1,4 мільярда рублёў. Уведзены ў эксплуатацыю новыя актавая зала і спартыўны комплекс з басейнам. Таксама пабудаваны стадыён з самым сучасным пакрыццём футбольнага поля, тэніснага корта, баскетбольнай і валейбольнай пляцовак, бегавых дарожак. Абсталяваны хакейная пляцоўка і гімнастычны гарадок. — Якія планы ў раёна на бягучую пяцігодку? — Раённы выканаўчы камітэт прыкладзе ўсе намаганні для рэалізацыі ў бягучай пяцігодцы намечаных праектаў. У прыватнасці, па будаўніцтве цэнтра лагістыкі, аўтамабільнага рынку, завода па перапрацоўцы цвёрдых бытавых адходаў, завода па вытворчасці мінеральнай вады. Гэта дазволіць стварыць базу для далейшага ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і забяспечыць павялічэнне аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал — у 2 разы, стварыць 1750 дадатковых рабочых месцаў, выйсці ў 2015 годзе на ўзровень намінальнай заработнай платы ў 1000 долараў ЗША. А МТС працягвае "мабілізацыю". Даступнасць і высокая якасць паслуг — згодна з гэтым прынцыпам дзейнічае кампанія. І ўпэўнена трымаецца на рынку мабільных паслуг, у канкурэнтнай барацьбе на крок уперадзе. Менавіта таму і ў вялікіх гарадах, і ў глыбінцы ўсё больш жыхароў "пераходзяць" на МТС. Вядучы рубрыкі Аляксандр ПУКШАНСКІ. <І>Аграрны гарадок Копці — Віцебск. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усім традыцыйнае "мабільнае" прывітанне. Паколькі гэты артыкул выходзіць у маі, ад імя супрацоўнікаў старэйшай беларускай газеты "Звязда" і калектыву... |
|