Галоўнае багацце. Традыцыйна ў маі Брэстчына ўшаноўвае людзей працы, чыім розумам і талентам ствараюцца дабрабыт і прыгажосць роднай зямлі. 21.by

Галоўнае багацце. Традыцыйна ў маі Брэстчына ўшаноўвае людзей працы, чыім розумам і талентам ствараюцца дабрабыт і прыгажосць роднай зямлі

31.05.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 Галоўнае багацце.
Традыцыйна ў маі Брэстчына ўшаноўвае людзей працы, чыім розумам і талентам ствараюцца дабрабыт і прыгажосць роднай зямлі.

“Беларусаў заўжды адрознівала асаблівая працавітасць і шанаванне таго, што ствараецца рукамі рупліўца. Нездарма ў народзе кажуць: жыццё дадзена на добрыя справы”, — падкрэсліў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дыпломаў “Чалавек года” асобным працаўнікам і калектывам, якія ў 2010 годзе дабіліся найбольш высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці і атрымалі права быць прадстаўленымі на абласной Дошцы гонару.

За апошнюю пяцігодку ў вобласці ў 1,6 раза павялічаны аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі, экспарту тавараў і платных паслуг насельніцтву, амаль утрая нарошчаны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал. Пабудавана чатыры мільёны квадратных метраў жылля. Пры гэтым рэканструяваны старыя і ўведзены ў строй новыя школы, дзіцячыя садкі, паліклінікі, бальніцы. У рэгіёне ўзведзена нямала спартыўных аб’ектаў, якія адпавядаюць сусветным стандартам.— Спыняцца на дасягнутым мы, канечне, не збіраемся, — запэўніў губернатар. — Ужо за тры месяцы сёлета ў эканоміку і сацыяльную сферу Брэстчыны накіравана каля двух трыльёнаў рублёў інвестыцый... Каб паспяхова развівацца ў сённяшніх умовах жорсткай барацьбы і канкурэнцыі, мы павінны максімальна задзейнічаць новыя тэхналогіі і скрытыя рэзервы. Бо інакш не дасягнуць нам пастаўленых на будучую пяцігодку задач — практычна падвоіць асноўныя паказчыкі амаль ва ўсіх галінах эканомікі вобласці.Сёлетні год, аб’яўлены Годам прадпрымальнасці, павінен стаць сур’ёзным стартам для новай пяцігодкі. Наша галоўная задача — працаваць над павышэннем канкурэнтаздольнасці, якасці і запатрабаванасці выпускаемай прадукцыі, зніжэннем выдаткаў на яе вытворчасць.У гэтым плане кіраўніцтва вобласці бярэ на сябе абавязак вітаць і падтрымліваць усе канструктыўныя дзелавыя ініцыятывы. Ва ўсіх сферах нашага жыцця — і ў прамысловасці, і ў сельскай гаспадарцы, у будаўніцтве, у транспартнай і, сацыяльнай галінах. Зразумела, што менавіта дзелавая актыўнасць, ініцыятыва будуць спрыяць мадэрнізацыі вытворчасці і кіраўніцкіх працэсаў, укараненню новых тэхналогій і рэалізацыі інавацыйных праектаў, а ў выніку — павышэнню вытворчасці працы і дабрабыту людзей.Працаваць рупліва і добрасумленна — такія адносіны да справы для берасцейцаў не ў навінку. Пра гэта сведчаць і шматлікія адзнакі самага высокага кшталту. Па выніках мінулага года Брэстчына ў чарговы раз стала лідарам па колькасці лаўрэатаў конкурсу “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь”. Сёлета 49 прадпрыемстваў рэгіёна атрымалі гэтыя прэстыжныя дыпломы. А прадукцыя 11 вытворцаў вобласці прызнана лепшай на рынку Расійскай Федэрацыі.Нельга не заўважыць, што за апошнія гады дзякуючы гаспадарлівым адносінам да агульнай нашай справы сталі больш утульнымі і прыгожымі аграгарадкі, пасёлкі...— Так, галоўнае наша багацце — людзі. І такіх — працавітых ды адказных — на Брэстчыне большасць. Дык і няма сумнення ў тым, што мы зможам пераадолець многія цяжкасці і зрабіць жыццё на нашай зямлі яшчэ больш камфортным, — падсумаваў Канстанцін Сумар і ўручыў ганаровыя дыпломы працаўнікам, чые імёны ў рэгіёне выдатна вядомы.Кіраўнік СП “Брэстгазаапарат” Анатоль Марозаў, ААТ “Птушкафабрыка “Дружба” Васіль Маркевіч, прадпрыемстваў “Брэстжылбуд” Аляксандр Раманюк і “КОМПА” Міхаіл Белавусаў, многія іншыя папоўнілі спіс лепшых людзей Берасцейшчыны.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Беларусаў заўжды адрознівала асаблівая працавітасць і шанаванне таго, што ствараецца рукамі рупліўца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика