У Беларусi павялiчана працягласць асноўнага водпуску да 42 дзён педагогам дашкольных устаноў
02.06.2011
—
Новости Общества
|
У Беларусi павялiчана працягласць асноўнага водпуску з 30 да 42 каляндарных дзён педагагiчным работнiкам дашкольных устаноў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Мiнiстраў ад 31 мая 2011 года нумар 679, паведамiлi БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. Дакументам унесены змяненнi ў пастанову Саўмiна ад 24 студзеня 2008 года нумар 100 "Аб прадастаўленнi асноўнага водпуску працягласцю больш як 24 каляндарныя днi". Як адзначылi ў прэс-службе, каментуючы новую пастанову, рашэнне прынята ў мэтах узмацнення сацыяльнай абароны названай катэгорыi работнiкаў. Таксама гэта павысiць прэстыжнасць прафесii выхавальнiка дашкольнай установы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi павялiчана працягласць асноўнага водпуску з 30 да 42 каляндарных дзён педагагiчным работнiкам дашкольных устаноў. Такое рашэнне прынята пастановай Савета... |
|