Агуркоў сёлета плануюць прадаць больш. 21.by

Агуркоў сёлета плануюць прадаць больш

02.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Закупачныя цэны на агуркі зараз складаюць ад 5,5 тысячы да 6 тысяч рублёў за адзін кілаграм. Менавіта столькі плацяць насельніцтву прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі, якія распачалі нарыхтоўкі.

Дарэчы, сёлета, як паведамілі ў прэс-службе Белкаапсаюза, яны стартавалі з пасадкай гэтай гародніны некалькі раней, чым летась. Гэтаму паспрыяла цёплае надвор'е ў маі, якое паскорыла выспяванне ўраджаю агуркоў. Напрыклад, у Столінскім раёне, "агурковым раі" краіны, іх ужо закуплена 350 тон. Разлікі з насельніцтвам вядуцца на месцы.

Падчас сёлетняга сезону спажывецкая кааперацыя плануе прадаць на ўнутраным рынку краіны каля 4-4,5 тысячы тон агуркоў, што на тысячу тон больш, чым летась. Пакуль, падкрэсліваюць у Белкаапсаюзе, насельніцтва здае агуркі ранняга гатунку. Адпаведна, ураджай найперш накіроўваецца ў гандлёвую сетку на продаж. У далейшым больш познія гатункі, прыдатныя для засолкі, будуць паступаць як у рознічны гандаль, так і на перапрацоўку на ўласныя харчовыя камбінаты і кансервавыя заводы, а таксама на прадпрыемствы канцэрна "Белдзяржхарчпрам".

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Закупачныя цэны на агуркі зараз складаюць ад 5,5 тысячы да 6 тысяч рублёў за адзін кілаграм. Менавіта столькі плацяць насельніцтву прадпрыемствы спажывецкай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика