“Нёман” — на Данеччыне. 21.by

“Нёман” — на Данеччыне

02.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нас толькі што прайшла “Пракоф’еўская вясна 2011”, прысвечаная 120-й гадавіне са дня нараджэння славутага кампазітара і нашага земляка, ураджэнца сяла Краснае на Данеччыне. Ганаруся, што ў правядзенні гэтага Шаснаццатага міжнароднага фестывалю музычнага мастацтва ёсць і мая заслуга: у свой час я выступіў ініцыятарам заснавання і правядзення такіх штогодніх святаў, а таксама ўстанаўлення помнікаў і мемарыяльных дошак С. Пракоф’еву, прысваення яго імя Данецкай філармоніі, Данецкай музычнай акадэміі і сімфанічнаму аркестру. І гэта мне здаецца сёння сімвалічным: нашчадак старажытнага беларускага роду Ельскіх, прафесар украінскага ўніверсітэта дбае пра ўшанаванне памяці знакамітага рускага кампазітара.
Сёлетні фестываль быў адметным: у ім упершыню ўдзельнічалі і госці з Мінска — артысты Дзяржаўнага камернага хору Беларусі. Падрабязней пра фэст пачытайце ў праграме нашага абласнога свята, якую далучаю да ліста. У адрас вашага калектыву там сказаны добрыя словы.
Пасылаю вам таксама кнігу “Беларусы Данеччыны”, яна нядаўна выдадзена Данецкай абласной грамадскай арганізацыяй “Культурна-асветнае таварыства беларусаў “Нёман”. За напісанне артыкулаў і складанне зместу мы ўдзячны нашай актывістцы Соф’і Пасынкавай.

Віктар Ельскі, прафесар Данецкага медыцынскага ўніверсітэта

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нас толькі што прайшла “Пракоф’еўская вясна 2011”, прысвечаная 120-й гадавіне са дня нараджэння славутага кампазітара і нашага земляка, ураджэнца сяла Краснае на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика