На выхадныя крыху пасвяжэе, а з панядзелка зноў гарачыня

03.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ўдзень атмасферны фронт, які завітаў да нас з боку паўночнага захаду Еўропы, будзе рухацца далей у паўднёвыя рэгіёны Беларусі, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Таму ўдзень у пятніцу ў асобных раёнах Брэсцкай і Гомельскай абласцей кароткачасовыя дажджы і навальніцы. На астатняй тэрыторыі сонечна і без ападкаў. Усталюецца свежы паўночны вецер. Максімальная тэмпература ўдзень 21—28 градусаў, месцамі ў Гомельскай вобласці да плюс 30.

На выхадныя Беларусь апынецца пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону, таму ападкаў не будзе ўвогуле. Тэмпература ўначы 8—15, удзень у суботу 20—27, у нядзелю — ужо 22—29 цяпла.

Захаваецца сонечнае надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня, калі да нас завітае паветра з боку Міжземнамор'я. Стане нават крыху цяплей. У ноч на панядзелак будзе 10—17, удзень — 25—30, у Брэсцкай вобласці — да 32 градусаў. Спякотнае надвор'е чакаецца і ў сярэдзіне наступнага тыдня, аднак месцамі магчымы кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Спадарыня Фядотава адзначыла, што ў першы дзень лета надвор'е "стрэліла" анамальнай гарачынёй, калі максімальная тэмпература паветра дасягала 27—32 градусы, сярэднясутачная тэмпература была ў межах 21—25 цяпла, што ажно на 6—9 градусаў вышэй за кліматычную норму. У сталіцы 1 чэрвеня было зафіксавана 29 градусаў. Так цёпла (+29,5) у Мінску ў гэты дзень было толькі ў далёкім 1908 годзе. Спецыялісты амаль упэўнены, што гэтым летам Беларусь чакае шмат новых рэкордаў па гарачыні.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ўдзень атмасферны фронт, які завітаў да нас з боку паўночнага захаду Еўропы, будзе рухацца далей у паўднёвыя рэгіёны Беларусі, паведаміла рэдакцыі галоўны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика