Антыдэбіторскае віно
03.06.2011
—
Новости Общества
|
У Магілёўскім цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм укараняюць новую ідэю па спагнанні з неплацельшчыкаў запазычанасцяў па камунальных паслугах. Папярэджанні цяпер друкуюцца на бутэльках з танным віном. Неаднойчы спецыялісты цэнтра акцэнтавалі ўвагу на тым, што злосныя неплацельшчыкі — гэта ў асноўным людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, нідзе не працуюць і п'юць горкую. Таму вырашылі звярнуцца да іх праз "самы папулярны прадукт". У продаж паступілі бутэлькі пладова-ягаднага віна з інфармацыйнымі налепкамі: "Выйсце ёсць заўсёды! Аплачвайце камунальныя паслугі своечасова!" Бутэлек пакуль чатыры сотні, і прадавацца яны будуць толькі ў адной вялікай краме на вуліцы Каштанавай у Магілёве. — Калі эксперымент будзе ўдалым, пашырым яго маштабы, — абяцае кіраўнік цэнтра Аляксандр Селязнёў. — Знайсці падыход да людзей, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, няпроста. Яны, як правіла, не ідуць на кантакт з нашымі спецыялістамі. Таму даводзіцца прыдумваць нестандартныя формы пераканання. Таксама ў цэнтры інфармацыйных сістэм звяртаюць увагу, што налепкі зроблены не толькі дзеля строгага папярэджання, але і для таго, каб даць надзею. Там ёсць тэлефоны разлікова-касавага цэнтра, куды заўсёды можна звярнуцца па кансультацыю, нават калі ёсць вялікая запазычанасць за камунальныя паслугі . Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёўскім цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм укараняюць новую ідэю па спагнанні з неплацельшчыкаў запазычанасцяў па камунальных паслугах. Папярэджанні...
|
|