На наступным тыдні вернецца трыццаціградусная спёка. 21.by

На наступным тыдні вернецца трыццаціградусная спёка

04.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лета пачалося на рэдкасць гарачым надвор'ем.

У дзённы час слупкі тэрмометраў паказвалі 26-32 градусы вышэй за нуль. Трыццацідвухградусная спёка была зарэгістравана на метэастанцыі "Акцябр" Гомельскай вобласці 1 чэрвеня. За ўвесь пасляваенны перыяд у сталіцы такі гарачы пачатак лета адзначаўся толькі двойчы — у 1949 і 1995 гадах, — паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Выхадныя пройдуць пад уплывам Скандынаўскага антыцыклону. Надвор'е абяцае быць малавоблачным і без ападкаў. Вецер паўночны, слабы да ўмеранага. Сёння прагназуецца 21-27 градусаў вышэй за нуль, а ў нядзелю тэрмометры пакажуць 22-29 градусаў. У панядзелак чакаецца 25-30 градусаў, у Брэсцкай вобласці слупкі тэрмометраў пакажуць 32 градусы вышэй за нуль. У далейшым прыток цяпла з поўдня прадоўжыцца, і па-ранейшаму будзе пераважаць сухое надвор'е.

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лета пачалося на рэдкасць гарачым надвор'ем. У дзённы час слупкі тэрмометраў паказвалі 26-32 градусы вышэй за нуль. Трыццацідвухградусная спёка была...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика