У Дэлі з'явіліся "нічыйныя" аўто класа "люкс". 21.by

У Дэлі з'явіліся "нічыйныя" аўто класа "люкс"

07.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталіцы Індыі сталі з'яўляцца кінутыя шыкоўныя аўтамабілі самых дарагіх сусветных марак: Bеntlеу, Аstоn Mаrtіn, Rоlls-Rоусе, Fеrrаrі, Lаmbоrghіnі. Такіх пакінутых машын налічваецца ўжо больш за 40.

Індыйскае ўпраўленне па зборы звестак аб прыбытках падазрае, што нейкі брытанскі бізнэсмен і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса Паўночнай Карэі і В'етнама рэалізавалі ў Індыі праз мясцовую сетку аўтасалонаў схему перапродажу сагнаных машын, за кароткі час паклаўшы сабе ў кішэнь мільёны долараў. Усяго за 4-5 гадоў дзеяння гэтай схемы злачынцы змаглі рэалізаваць на рынку Індыі да 400 аўтамабіляў класа "люкс". На іх працягваюць ездзіць індыйскія палітычныя дзеячы, кіназоркі Балівуда, знакамітыя гульцы ў крыкет і шматлікія бізнэсмены. Але зараз яны будуць змушаны пазбаўляцца ад іх або даказваць, што з'яўляюцца добрасумленнымі пакупнікамі. А давесці гэта будзе цяжка, бо ўсе машыны былі прададзены па зніжаным кошце.

Справа ў тым, што попыт у Індыі на аўтамабілі класа "люкс" надзвычай высокі, але імпартныя мыты на іх складаюць 100% ад цэнніка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталіцы Індыі сталі з'яўляцца кінутыя шыкоўныя аўтамабілі самых дарагіх сусветных марак: Bеntlеу, Аstоn Mаrtіn, Rоlls-Rоусе, Fеrrаrі, Lаmbоrghіnі. Такіх пакінутых машын...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика