У Пухавіцкім раёне прадухілілі заказное забойства
08.06.2011
—
Новости Общества
|
44-гадовая жыхарка Мар'інай Горкі абвінавачваецца ў тым, што "заказала" свайго былога мужа. — Абвінавачаная жыла ў адной кватэры разам з дзецьмі і былым 45-гадовым мужам, — паведаміў начальнік аддзела па наглядзе за следствам у органах пракуратуры Мінскай вобласці Аляксандр БЯЛІЦКІ. — Нярэдка паміж імі ўзнікалі канфлікты на бытавой глебе. Следствам устаноўлена, што жанчына змагла знайсці выканаўцу злачынства і паабяцала яму за забойства былога мужа 7 тысяч долараў. Як яго заб'юць, яе не цікавіла. У якасці пацвярджэння выканання заказу яна папрасіла ключы ад гаража. Паводле слоў Аляксандра Бяліцкага, жанчына ведала, што былы муж нядрэнна зарабляе, адкладае грошы і трымае іх у гаражы. Дзякуючы "кілеру", які заявіў аб намерах заказчыцы ў міліцыю, апошнюю затрымалі. Злавілі з доказамі злачынства: пасля таго, як "выканаўца" перадаў ёй ключы і мабільны тэлефон "забітага", тая разлічылася з "кілерам" 5 мільёнамі рублёў, якія знайшла ў гаражы. У дачыненні да жанчыны заведзена крымінальная справа па факце падрыхтоўкі да забойства па найме. Надзея ДРЫЛА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
44-гадовая жыхарка Мар'інай Горкі абвінавачваецца ў тым, што "заказала" свайго былога мужа. — Абвінавачаная жыла ў адной кватэры разам з дзецьмі і былым... |
|