Колькі будуць адпачываць педагогі дашкольных устаноў?
09.06.2011
—
Новости Общества
|
"Няўжо ў нас ужо гэтым летам будуць 42 дні адпачынку? Ад шчасця не можам у гэта паверыць... Ці ўсе выхавальнікі будуць адпачываць 42 дні? Ці змогуць разлічваць на больш працяглы водпуск кіраўнікі фізічнага выхавання? "— з такімі пытаннямі напрыканцы тыдня, калі ў СМІ было агучана рашэнне ўрада вярнуць педагогам дашкольных устаноў ранейшую працягласць працоўнага водпуску, да нас у рэдакцыю патэлефанавалі некалькі нашых падпісчыкаў. Мы паабяцалі ім, што літаральна днямі з'явяцца тлумачэнні Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі наконт парадку налічэння работнікам дашкольных устаноў адукацыі працоўнага адпачынку. — На жаль, але ў сувязі з розначытаннямі і адсутнасцю адзінай пазіцыі на месцах мы рыхтуем запыты ўпаўнаважаным органам дзяржкіравання па пытаннях прымянення пастановы ўрада № 679 ад 31 мая бягучага года, — патлумачыў журналісту "Звязды" намеснік старшыні ЦК галіновага прафсаюза Раман ДАПІРА. — Ёсць меркаванне, што ўсім без выключэння педагагічным работнікам дашкольных устаноў ужо гэтым летам павінны быць прадастаўлены 42 дні асноўнага водпуску. Аднак ёсць таксама і меркаванне, што працоўныя водпускі педагагічным работнікам дашкольных устаноў за рабочы 2011 год павінны прадастаўляцца прапарцыянальна адпрацаванаму часу адносна 4 чэрвеня. Патлумачу, чаму адлік прапануецца весці адносна 4 чэрвеня, — таму, што тэкст пастановы Савета Міністраў быў апублікаваны ў газеце "Рэспубліка" 3 чэрвеня, а сама пастанова ўступіла ў дзеянне на наступны дзень пасля апублікавання. У гэтым выпадку разлік адпачынку за рабочы год з 1 верасня 2010 года па 31 жніўня 2011 года будзе наступны: за перыяд з 1 верасня 2010 года па 3 чэрвеня 2011 — зыходзячы з працягласці працоўнага адпачынку 30 каляндарных дзён, а за перыяд з 4 чэрвеня 2011 года па 31 жніўня 2011 года — зыходзячы з працягласці працоўнага адпачынку 42 каляндарныя дні. Абедзве гэтыя часткі адпачынку ў суме і складуць працягласць працоўнага адпачынку. У самім тэксце ўрадавай пастановы ніякіх тлумачэнняў наконт парадку налічэнняў не ўтрымліваецца, таму мы і вымушаны звяртацца па тлумачэнні да ўпаўнаважаных органаў кіравання. Паколькі сезон масавых водпускаў распачнецца недзе бліжэй да канца чэрвеня, спадзяёмся, што на гэты момант усе пытанні наконт парадку налічэння водпускаў будуць ужо зняты. Дакладна сёння можна сказаць толькі адно: павелічэнне працягласці асноўнага водпуску распаўсюдзілася на выхавальнікаў дашкольных устаноў, загадчыкаў дашкольных устаноў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці, выхавальнікаў—метадыстаў, кіраўнікоў фізічнага выхавання і музычных кіраўнікоў. Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Няўжо ў нас ужо гэтым летам будуць 42 дні адпачынку? Ад шчасця не можам у гэта паверыць... Ці ўсе выхавальнікі будуць адпачываць 42 дні? Ці змогуць разлічваць на...
|
|