ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
10.06.2011
—
Новости Общества
|
Нідэрланды заблакавалі ўступленне Балгарыі і Румыніі ў Шэнген
Урад Нідэрландаў заявіў, што разгледзіць пытанне далучэння Балгарыі і Румыніі да Шэнгенскай зоны толькі ў 2012 годзе пры ўмове паспяховых прававых рэформаў у гэтых дзяржавах, паведамляе Франс Прэс са спасылкай на нідэрландскага міністра па справах іміграцыі Герда Лэерса. "Прымаць рашэнне яшчэ рана, і нам, без сумневу, запатрабуецца для яго больш часу", — заявіў у чацвер Лэерс пасля таго, як напярэдадні Еўрапарламент прагаласаваў за ўступленне Балгарыі і Румыніі ў Шэнген без далейшых адкладаў. Аднак для далучэння да Шэнгенскай зоны новага партнёра патрабуецца аднадушная згода ўсіх 26 дзяржаў, якія ў яе ўваходзяць. "Мы патрабуем ад новых краін эфектыўна кантраляваць нашы агульныя межы. Акрамя таго, неабходна, каб прававыя рэформы ў Балгарыі і Румыніі прайшлі паспяхова і сталі незваротнымі", — адзначыў нідэрландскі міністр. Эканоміка Літвы расце больш імкліва, чым у іншых краінах ЕСЛітва, паводле звестак еўрапейскага статыстычнага агенцтва "Еўрастат", у першым квартале 2011 года стала лідарам Еўрасаюза па росце ВУП. Рост эканомікі Літвы ў першым квартале гэтага года ў параўнанні з чацвёртым кварталам 2010 года аказаўся самым імклівым у Еўрасаюзе і склаў 3,5%, у той час як агульны рост ВУП усіх краін ЕС склаў усяго 0,8%. Следам за Літвой ідзе Эстонія — 2,9%. Рост ВУП Літвы ў студзені-сакавіку ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года быў адным з самых вялікіх у Еўрасаюзе і склаў 6,8%. Апярэдзіла Літву толькі Эстонія (8%). Трэцяе месца па гадавым росце ВУП заняла Швецыя — 6,5%. Эканоміка Польшчы за год вырасла на 4,3%, Латвіі — на 3,1%. Бананы і 30-хвілінныя шпацыры адрэгулююць ціск без таблетакКалі ў вас праблемы з ціскам, не варта адразу хапаюцца па лекі. Медыкі раяць спачатку прыняць да ўвагі некалькі правілаў харчавання, піша Thе Tіmеs оf Іndіа. Напрыклад, варта абмежаваць спажыванне солі. Паводле дырэктывы амерыканскіх экспертаў, людзям, якія маюць праблемы з ціскам, лепш змяншаць аб'ём солі — спажываць менш чым 1500 міліграмаў у дзень. Ад скокаў ціску выратуюць рэгулярныя трэніроўкі. Пры гэтым досыць умераных нагрузак на працягу 30 хвілін штодня. Можна пайсці на шпацыр, пакатацца на веласіпедзе, паплаваць ці схадзіць на аэробіку. Галоўнае — не парушаць рэжым. Вядома, калі ў чалавека ёсць залішняя вага, неабходна яе скінуць. Вельмі спатрэбяцца бананы. Паводле даследаванняў, яны дапамагаюць палепшыць паказчыкі ціску. Справа ў тым, што бананы багатыя на калій, які станоўча ўплывае на стан здароўя. Так, людзі, якія пакутуюць ад моцнай гіпертаніі, могуць палепшыць якасць жыцця, уключыўшы калій у свой рацыён (норма для сталага чалавека — 4700 міліграмаў калію ў дзень). А вось ад алкаголю наогул лепш адмовіцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Бананы і 30-хвілінныя шпацыры адрэгулююць ціск без таблетак Калі ў вас праблемы з ціскам, не варта адразу хапаюцца па лекі. Медыкі раяць спачатку прыняць да ўвагі... |
|