Аляксандр Сурыкаў: "Расія выступае супраць увядзення якіх-небудзь санкцый адносна Беларусі з боку ЕС". 21.by

Аляксандр Сурыкаў: "Расія выступае супраць увядзення якіх-небудзь санкцый адносна Беларусі з боку ЕС"

10.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Расія катэгарычна выступае супраць увядзення якіх-небудзь санкцый адносна Беларусі з боку ЕС. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у выпадку калі пытанне аб увядзенні санкцый будзе абмяркоўвацца з удзелам Расіі, то Расія будзе выступаць супраць. Любыя санкцыі, эканамічныя або палітычныя, не паляпшаюць жыццё народа, падкрэсліў пасол.

"Інтэграцыя Расіі і Беларусі з'яўляецца найважнейшым доўгатэрміновым вектарам нашых адносін, вакол якога, вядома ж, могуць быць пэўныя ваганні. Галоўнае ў тым, што мы адзіны народ, у нас агульны лёс. І нават калі ў публічнай рыторыцы пачынае іскрыць, Расія і Беларусь з гэтых пазіцый не сыходзяць", — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Паводле яго слоў, непаразуменні ў ходзе інтэграцыйнага будаўніцтва — гэта часовыя з'явы і эмоцыі, а адзінства дзвюх краін — з'ява фундаментальная. Паводле слоў дыпламата, дамінантай у развіцці беларуска-расійскіх адносін цяпер сталі набіраючыя тэмпы інтэграцыйныя працэсы ў рамках Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, якая фарміруецца.

Аляксандр Сурыкаў канстатаваў, што ў двухбаковым гандлі Беларусь і Расія выйшлі на дакрызісны ўзровень 2008 года: "За студзень—красавік 2011 года таваразварот склаў ужо амаль $12 млрд, павялічыўшыся на 42 працэнты ў параўнанні з 2010 годам".

"Нас не можа не хваляваць адмоўнае сальда плацежнага балансу Беларусі, якое расце, і тут мы бачым шырокае поле дзейнасці для сумеснага пошуку шляхоў выхаду з існуючай сітуацыі", — падкрэсліў Аляксандр Сурыкаў.

Паводле яго слоў, добрым сігналам развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з'яўляюцца праекты па стварэнні сумесных вытворчасцяў. Так, толькі ў 2010 годзе на тэрыторыі Расіі было адкрыта больш як 30 вытворчасцяў з удзелам беларускіх прадпрыемстваў. "Пачалася рэальная аддача ад прыходу расійскага капіталу ў беларускую малочную галіну, інтэнсіўна развіваецца банкаўскае супрацоўніцтва", — адзначыў пасол.

Акрамя таго, ён падкрэсліў важнасць развіцця міжрэгіянальных сувязяў паміж Беларуссю і Расіяй.

Паводле слоў пасла, Расія "разумее эканамічную сітуацыю ў Беларусі, якая патрабуе аператыўнай рэакцыі і падтрымкі краін — партнёраў па ЕўрАзЭС". Ён нагадаў, што 4 чэрвеня было адобрана выдзяленне Беларусі крэдыту ў памеры $3 млрд з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, асноўным заснавальнікам якога з'яўляецца Расія. Да канца гэтага года Беларусь атрымае $1,24 млрд, у тым ліку першы транш у памеры $800 млн паступіць у чэрвені.

Аляксандр Сурыкаў лічыць важнай умовай стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі прыток у краіну замежнага капіталу, які, на яго думку, можна прыцягнуць шляхам пачатку працэсу прыватызацыі.

Паводле слоў пасла, планы Расіі па аказанні падтрымкі Беларусі ў будаўніцтве АЭС не змяніліся. Ён праінфармаваў, што ў канцы чэрвеня або ў ліпені плануецца падпісаць дагавор па будаўніцтве АЭС, пасля чаго пачнецца паступленне першых крэдытных траншаў.

Першая атамная электрастанцыя ў Беларусі будзе ўзводзіцца па расійскім праекце АЭС-2006, распрацаваным ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект" (уваходзіць у расійскую дзяржкарпарацыю "Расатам"). Распрацоўка катлавана для будаўніцтва беларускай АЭС на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці пачнецца ўжо ў верасні 2011 года. Цяпер там вядуцца падрыхтоўчыя работы, ідзе будаўніцтва аўтамабільнай дарогі і чыгункі, ствараецца вытворчая база. АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2,4 тыс. МВт. Генпадрадчык будаўніцтва беларускай АЭС расійскае ЗАТ "Атамбудэкспарт" пацвердзіла гатоўнасць запуску першага энергаблока АЭС у 2017 годзе. Другі блок АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не пацвярджае наяўнасці дамоўленасцяў аб продажы "Беларуськалія", але не выключае магчымую зацікаўленасць расійскіх кампаній.

"Не магу пацвердзіць, што існуюць нейкія дагаворы. Не выключаю, што яны магчымы. Калі Беларусь вырашыць выставіць на продаж нейкі пакет акцый "Беларуськалія", то я не выключаю, што расійскія калійныя кампаніі таксама могуць паўдзельнічаць у таргах", — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Што датычыцца ў цэлым падыходаў Расіі да пытання прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што прыватызацыя з'яўляецца адным з унутраных рэзерваў для стабілізацыі сітуацыі ў эканоміцы без абцяжарвання дзяржбюджэту.

Дыпламат таксама лічыць правільнай палітыку па стрымліванні цэн на ўнутраным рынку Беларусі: "Цэны ў любой эканоміцы, асабліва ў крызісныя перыяды, заўсёды растуць, імкнуцца да сусветных, а роля дзяржавы — у стрымліванні гэтых цэн".

Перагаворы аб продажы Расіі беларускай долі "Белтрансгаза" завершацца ў чэрвені 2011 года. "Перагаворы ідуць, і, я лічу, у чэрвені яны ўсё ж такі завершацца", — сказаў пасол. Паводле яго слоў, прадаўжаюцца і перагаворы наконт падпісання міжурадавага пагаднення аб умовах продажу і далейшага функцыянавання "Белтрансгаза". Як адзначыў Аляксандр Сурыкаў, Расія не сумняваецца ў міжнароднай ацэнцы кошту "Белтрансгаза" і лічыць яе аб'ектыўнай.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расія катэгарычна выступае супраць увядзення якіх-небудзь санкцый адносна Беларусі з боку ЕС. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика