Fоrd пачаў гаварыць па-беларуску
11.06.2011
—
Новости Общества
|
Кампанія Fоrd пачала рэалізацыю спецыяльнай канцэпцыі папулярызацыі сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі. Тэмай першай рэкламнай кампаніі Fоrd на беларускай мове стане якасць абслугоўвання ў фірменным сэрвісным цэнтры. Пры гэтым выкарыстанне беларускай мовы не абмяжуецца толькі рэкламнымі слоганамі, плакатамі і шчытамі. Кампанія ўспрымае моўную канцэпцыю шырэй і дапускае выкарыстанне дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь у вуснай размове з кліентамі салона або сэрвіснага цэнтра. Выкарыстоўваць беларускую мову на прыярытэтнай аснове кампанія пакуль не гатова, паколькі большая частка кліентаў выступае за падтрыманне двухмоўнай формулы, якая замацавана ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. Аднак новая камунікацыйная канцэпцыя нівеліруе прыярытэт рускай мовы над беларускай, гарманізуючы тым самым працэс стасункаў Fоrd са сваімі спажыўцамі ў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кампанія Fоrd пачала рэалізацыю спецыяльнай канцэпцыі папулярызацыі сваіх прадуктаў і сэрвісных паслуг у Беларусі. |
|