На памежным пераходзе Брузгі разагналі мітынг кіроўцаў
/
Як паведамілі "Нашай Ніве" чытачы з Гродна, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі. Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выкліканая гармідарам на мытні.
Пасля забароны вывазу паліва і спажывецкіх тавараў многіх кіроўцаў сёння заварочвалі назад. У прыватнасці, не прапускалі тых, хто ехаў другі дзень запар. Гэта выклікала масавае незадавальненне.
Страйк пачаўся прыкладна а 18-й гадзіне. У ім узялі ўдзел больш за сто чалавек. Супраць страйкоўцаў быў высланы АМОН.
Людзі пабраліся за рукі і ўступілі ў процістаянне з міліцыянтамі. У самы напружаны момант страйкоўцы заспявалі дзяржаўны гімн. АМОН на нейкі час пад апладысменты адступіў.
Фота:
Прымежны гандаль быў галоўным заробкам для многіх гарадзенцаў, балазе для прымежнікаў лягчэй вырабіць польскую візу.
Як стала вядома пазней, у Брузгах АМОН ужыў для разгону страйкоўцаў слезацечны газ, ёсць затрыманыя.
Паводле паведамлення , на памежны пераход прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра. Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.
Відэа:
Відэа:
TUT.BY: Нагадаем, што ў адпаведнасці з пастановай урада №755 ад 12 чэрвеня . Дакумент зацвярждае два пералікі тавараў. У адным указаныя тавары, пры перавышэнні нормаў вывазу на якія, трэба заплаціць мыта у памеры двухразовага сярэдняга кошту гэтых тавараў (мяса, цукар, мука, сыры, малочныя кансервы, тытунёвыя варабы і г.д.). У другім спісе – пералік тавараў, вываз якіх з тэрыторыі Беларусі за межы Мытнага саюза часова забаронены (халадзільнікі, электрычныя і газавыя пліты, цэмент і г.д.).
Як паведамілі "Нашай Ніве" чытачы з Гродна, кіроўцы перакрылі трасу да памежнага пераходу Брузгі. Гэта на мяжы з Польшчай. Незадаволенасць была выкліканая...