У Пінску зноў “лекуюць” асфальтам старадаўні брук. 21.by

У Пінску зноў “лекуюць” асфальтам старадаўні брук

26.06.2011 14:58 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Пінску зноў “лекуюць” асфальтам старадаўні брук

Еўрарадыё
Пінскія дарожнікі зрабілі ямкавы рамонт на ўчастку дарогі, якая выкладзена старой польскай брукоўкай — трылінкай.



Гэту дарогу праклалі тры гады таму ў часе рэканструкцыі цэнтральнай плошчы горада. І, каб паказаць повязь стагоддзяў, выклалі трылінкай, знойдзенай пад слоем асфальту на плошчы.

Аднак тэхналогіі мінулага стагоддзя ніяк не даюцца пінскім дарожнікам: калі трэба залатаць ямкі на пакрыцці, яны проста заліваюць іх асфальтам.

Цікава, што ў 2009 годзе Еўрарадыё ўжо апісвала падобны выпадак у Пінску. Тады мясцовае кіраўніцтва аператыўна выправіла сваю памылку. Выглядае на тое, што гісторыя паўтараецца.

Трылінка — гэта бетонная шасцікутная брукаванка з украпінамі базальту і граніту. Яе вынайшаў у 30-ыя гады мінулага стагоддзя пінскі прадпрымальнік Трылінскі.



 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пінскія дарожнікі зрабілі ямкавы рамонт на ўчастку дарогі, якая выкладзена старой польскай брукоўкай — трылінкай. Гэту дарогу праклалі тры гады таму ў часе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика