Новы фармат перавозак — да паслуг пасажыраў. 21.by

Новы фармат перавозак — да паслуг пасажыраў

28.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 ліпеня Беларуская чыгунка пачне тэставую эксплуатацыю з пасажырамі электрацягнікоў, прызначаных для гарадскіх ліній новага фармату пасажырскіх перавозак.

Як паведамілі ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, прадугледжана курсіраванне электрацягніка некалькі разоў раніцай і некалькі вечарам па маршруце Мінск-Пасажырскі — Беларусь (г.Заслаўе). Напрыклад, адпраўленне са сталіцы запланавана раніцай на 8.57, увечары — на 17.15 і 19.10. З Беларусі (г. Заслаўе) на Мінск электрацягнік будзе адпраўляцца ў 6.37, 10.12, 18.05 і 20.10. Кошт білета за адну паездку складзе 2 тысячы рублёў (з і да любога прыпынку). Час следавання — 40 хвілін. У цягніку прадугледжаны: кандыцыяванне паветра, мяккія зручныя сядзенні, пляцоўка для дзіцячых вазкоў, веласіпедаў, інвалідных калясак. Падчас тэставай эксплуатацыі будзе праведзены маніторынг аказання новых відаў паслуг і будуць выпрацаваны прынцыпы абслугоўвання пасажыраў, уключаючы рэалізацыю праязных білетаў у салонах электрацягнікоў, прадастаўлення сэрвісу і камфорту сучаснага ўзроўню. Рэгулярны рух па маршруце гарадскіх ліній пачнецца пасля завяршэння рэканструкцыі чыгуначнай інфраструктуры і падвядзення вынікаў тэставай эксплуатацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 ліпеня Беларуская чыгунка пачне тэставую эксплуатацыю з пасажырамі электрацягнікоў, прызначаных для гарадскіх ліній новага фармату пасажырскіх перавозак.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика