Пасля працяглага перапынку ў Гродне магчыма паўстануць беларускія класы
28.06.2011 11:54
—
Новости Общества
|
Пасля працяглага перапынку ў Гродне магчыма паўстануць беларускія класы Актывісты Таварыства Беларускай мовы і гродзенская інтэлігенцыя працуюць над тым, каб беларуская мова паўнапраўна вярнулася ў школу.
Бацька Янкі Астроўскага, які сёлета будзе вучыцца па-беларуску, прафесар Алесь Астроўскі, перакананы, што многім бацькам, якія хацелі б аддаць сваіх дзяцей у беларускі клас, але не рашаюцца, не стае ўсведамлення. - Мы не як усе – у нас усё перавернутае да гары нагамі і ў гэтай сітуацыі шчасця не будзе. Яно будзе тады, калі мы пачнем паважаць і сваю мову і сваю зямлю, і свой народ, і лепшых прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай эліты. Рабіць прэзідэнтамі, міністрамі, кіраўнікамі аблвыканкамаў іх, а не невядома якіх асоб, што прадстаўляюць невядома чыя інтарэсы. Давайце рабіць так, як трэба, і пачынаць гэта трэба ад мовы. Гродзенскі аддзел адукацыі размясціў гукавую рэкламу ў гарадскім транспарце, што агітуе да навучання ў школах па-беларуску, гэта таксама – крок уладаў насустрач беларусам, лічаць прадстаўнікі мясцовага ТБМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты Таварыства Беларускай мовы і гродзенская інтэлігенцыя працуюць над тым, каб беларуская мова паўнапраўна вярнулася ў школу. Бацька Янкі Астроўскага, які...
|
|