Дзе падзарабіць гарадзенскаму школьніку летам?
28.06.2011 16:52
—
Новости Общества
|
Дзе падзарабіць гарадзенскаму школьніку летам? Праца ў калгасе, прыборка ў бібліятэцы, продаж лёдаў – такія магчымасці падзаробку на лета прапануюць гарадзенскім школьнікам у гарадскім Цэнтры занятасці. Карэспандэнт “Твайго стылю” паспрабаваў “наняцца” на працу і ацаніў, на які заробак можна разлічваць.
Аказалася, што праца ў калгасе дазволіць зарабіць 20-30 тыс. у дзень. Прыборка і выкананне розных іншых даручэнняў у бібліятэках абыйдзецца ў 150 тыс. за два тыдні. Супрацоўніцы Цэнтру занятасці прапануюць таксама ўладкавацца прадаваць лёды на вуліцах горада. Заробак у такім выпадку будзе залежаць ад рэалізацыі прадукцыі: чым больш прадасі – тым больш атрымаеш. У мінулым годзе прыбытак прадаўца лёдаў складаў 10% ад кожнай прададзенай порцыі. Уладкавацца на працу можна спрабаваць і праз інтэрнэт. Да прыкладу, нядаўна праз гарадзенскі форум прапаноўвалі вакансію пастуха. Маўляў, пасі сабе з ранку да вечара 40 кароваў ды атрымлівай за гэта 1,2 млн рублёў у месяц з малачком у прыдачу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца ў калгасе, прыборка ў бібліятэцы, продаж лёдаў – такія магчымасці падзаробку на лета прапануюць гарадзенскім школьнікам у гарадскім Цэнтры...
|
|