ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

30.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Грэчаскі страйк перарос у бунт

Супрацоўнікі грэчаскай паліцыі ўжылі слязісты газ падчас аперацыі па разгоне дэманстрантаў, якія спрабавалі прабіцца ў будынак парламента ў Афінах. У выніку вартавым парадку ўдалося дабіцца, каб большасць удзельнікаў акцыі пратэсту пакінула плошчу Сінтагма.

Дэманстранты, у сваю чаргу, пачалі закідваць праваахоўнікаў бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі, выказваючы сваю нязгоду з магчымым прыняццем праграмы жорсткай эканоміі. Падчас сутычак маніфестанты білі паліцэйскіх палкамі ад транспарантаў, у адказ спецпрызнаўцы, абароненыя каскамі і шчытамі, пускалі ў ход гумовыя дубінкі. Ёсць параненыя, затрымана некалькі чалавек. Нагадаем, напярэдадні пратэстуючыя атачылі будынак парламента. Яны спрабавалі не ўпусціць у яго дэпутатаў. У выніку сутыкненняў 46 чалавек — 9 дэманстрантаў і 37 паліцэйскіх — былі паранены. Акрамя таго, яшчэ прынамсі 14 маніфестантаў затрыманы.

Тым часам у парламенце Грэцыі завяршаюцца трохдзённыя дэбаты па Сярэднетэрміновай фінансавай праграме, якая прадугледжвае бюджэтныя скарачэнні на 28,4 млрд еўра да 2015 года. Без ухвалення парламентам мер бюджэтнай кансалідацыі Еўрасаюз і МВФ не гатовыя працягваць дапамогу Грэцыі. Без яе Афіны чакае немінучы дэфолт ужо ў ліпені-жніўні.

Літва не зможа ўвесці еўра раней за 2016 год

На думку вядомага ў Літве фінансавага аналітыка Гітанаса Наўседы, Літва зможа перайсці на еўра не раней 2016-2017 гадоў, паведамляюць інфармаагенцтвы.

Паводле слоў Гітанаса Наўседы, краіне не атрымаецца ўвесці еўра ў 2014 годзе, бо ўзровень інфляцыі, які прагназуецца, не будзе адпавядаць патрабаванням увядзення еўра. Як прагназуе эксперт, у 2011 годзе ў Літве гадавая інфляцыя дасягне 3,5%, у будучым годзе і ў 2013 годзе — 4%. Улічваючы такую інфляцыю, вялікі дэфіцыт бюджэту і іншыя эканамічныя паказчыкі, а таксама тэмпы скарачэння колькасці насельніцтва, Літва можа ўвайсці ў еўразону не раней 2016-2017 гадоў.

Пякотка — трывожны сімптом пагрозы рака

Многія людзі з праблемамі стрававання пакутуюць ад міжвольнага выкіда змесціва страўніка ў стрававод. У выніку пашкоджваюцца яго ўнутраныя абалонкі. Гастраэнтэролаг Прасана Шарад Шах сцвярджае: у 5-20% пацыентаў з гэтай праблемай можа развіцца рак, паведамляе Thе Tіmеs оf Іndіа.

У пераважнай большасці выпадкаў тут вінаваты няправільны лад жыцця, курэнне, ужыванне алкаголю і лекаў, якія прадаюцца без рэцэпта. З-за імклівага тэмпу жыцця ўсё хочуць вырашаць свае праблемы хутка. Наш жа арганізм трывае. Сюды дадаюцца і такія фактары, як атлусценне, дыябет, стрэс. Часцей за ўсё з апісаным вышэй растройствам сутыкаюцца людзі 60-80 гадоў, хоць усе больш маладых людзей скардзяцца на аналагічныя праблемы. Аднак калі пякотка хранічная, то неабходна звярнуцца да ўрача, бо, праігнараваўшы гэты трывожны званок, можна не заўважыць, як разаўецца рак. Каб падстрахавацца, спецыяліст раіць прымаць ежу маленькімі порцыямі і рэгулярна трэніравацца. Важна таксама не пакідаць страўнік пустым больш, чым на дзве гадзіны. Гэта выратуе ад павышанай кіслотнасці.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літва не зможа ўвесці еўра раней за 2016 год На думку вядомага ў Літве фінансавага аналітыка Гітанаса Наўседы, Літва зможа перайсці на еўра не раней 2016-2017 гадоў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика