Галаўныя ўборы. 21.by

Галаўныя ўборы

30.06.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галаўны ўбор — неад'емная частка адзення ўсходніх славян. Трэба адзначыць, што ў сістэме вонкавых атрыбутаў (вопратка, пояс, абутак) галаўны ўбор даволі выразна выяўляў сацыяльны статут чалавека, адлюстроўваў яго прыналежнасць да той ці іншай узроставай групы.

 Адно з найважнейшых патрабаванняў традыцыйнага этыкету ўсходніх славян заключалася ў тым, што галава мужчыны і жанчыны павінна быць пакрыта адпаведным уборам. Агаленне галавы было кароткачасовым, сітуатыўным, і, як правіла, служыла знакам павагі ці шанавання: мужчыны павінны былі агаліць галаву перад абразом, яны здымалі шапку перад тым, як увайсці ў хату ці храм.

 Паводле таго ж звычаёвага этыкету, галаўны ўбор здымаўся перад чалавекам больш высокага сацыяльнага статусу, а таксама падчас засевак і пахаванняў.

 Замужняй жанчыне забаранялася з'яўляцца на людзях з непакрытай галавой і распушчанымі валасамі, г. зн. "свяціць воласам": "...калі ў прысутнасці чужога будзе бачная хоць бы адна пасма яе валасоў, гэта для яе найвялікшая ганьба". Быць "проставалосай", — гэта прыкмета непавагі да сваіх традыцый, г. зн. нявыхаванасці, і магла справакаваць няшчасце, неўраджай, градабой, хваробы хатняй жывёлы і інш. праблемы.

 Быць з непакрытай галавой — гэта яшчэ і знак пераходнага стану чалавека. Напрыклад, у ХІХ ст. існаваў звычай, які прадпісваў жанчыне, якая страціла мужа, на працягу сарака дзён хадзіць з распушчанымі валасамі.

 У той жа час этнографы, апісваючы вяселле на Гарадзеншчыне, сцвярджаюць, што ў былыя часы нявеста "брала шлюб з распушчанымі валасамі і не мела права заплятаць іх пасля замужжа. Сёння, хоць гэты звычай знік, дружкі, звычайна браты маладой ці блізкія сваякі, усё роўна называюцца надкоснікамі".

 Калісьці сярод беларусаў існаваў звычай, згодна з якім нявеста ішла пад вянец з левай распушчанай касой, калі ў яе памёр бацька, ці з правай — калі памерла маці. "Круглая сірата вянчаецца з абедзвюма расплеценымі косамі".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галаўны ўбор — неад'емная частка адзення ўсходніх славян. Трэба адзначыць, што ў сістэме вонкавых атрыбутаў (вопратка, пояс, абутак) галаўны ўбор даволі выразна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика