Дзень падпісчыка ў Буда-Кашалёва
30.06.2011
—
Новости Общества
|
— Ваша газета ніколі не здраджвае нашай роднай мове — за гэта я вас асабліва паважаю, — гаворыць начальнік Буда-Кашалёўскага раённага вузла паштовай сувязі Вольга Шмалей. — У нашым раёне, які знаходзіцца зусім недалёка ад Гомеля, цяпер 34 аддзяленні паштовай сувязі. Па адным на кожную тысячу насельніцтва атрымліваецца. Усе працуюць сумленна, але ж зараз найбольш складана старшаму інструктару па падпісцы Святлане Сянько. Яна імкнецца зрабіць усё, каб нашы людзі не пазбавіліся магчымасці чытаць самую свежую прэсу своечасова.
Каля 190 чалавек сёння прадстаўляюць паштавікоў Буда-Кашалёўшчыны. Між іншым, традыцыйныя паштальёны, якія разносяць пенсіі, пісьмы, газеты і часопісы, сёння займаюцца і самымі рознымі іншымі паслугамі насельніцтву. Сярод апошніх, імі засвоеных — экспрэс-страхаванне. — Я сама — быццам перасоўнае аддзяленне сувязі, — шчыра ўсміхаецца начальнік Вольга Шмалей. — 10 гадоў, як працую ў гэтай сферы. Усе нашы паштовыя тэхналогіі засвоіла. Але ж пачынала ў Рэчыцы, потым у Гомелі працавала, і вось хутка год, як у Буда-Кашалёве. У нас працуюць вельмі ўважлівыя людзі, якія ўмеюць наладзіць кантакт з людзьмі. Ім няпроста працаваць сёння, але яны вельмі добрасумленна ставяцца да сваёй справы. Гэта і Галіна Віктараўна Лапіцкая з аддзялення сувязі Уза, і Святлана Аркадзеўна Старыкова з аддзялення сувязі Нядойка, і Зоя Васільеўна Радзькова з аддзялення сувязі Кашалёва, і многія іншыя нашы супрацоўнікі. Ім усім уласцівыя абавязковасць, уменне сістэматызаваць дзейнасць і, вядома ж, сумленнасць. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Ваша газета ніколі не здраджвае нашай роднай мове — за гэта я вас асабліва паважаю, — гаворыць начальнік Буда-Кашалёўскага раённага вузла паштовай сувязі... |
|