У Браслаўскім раёне у сажалцы знойдзены целы траіх дзяцей
30.06.2011
—
Новости Общества
|
У сажалцы пасёлка Друя Браслаўскага раёна знойдзены целы трох дзяцей. Дзяўчынкі васьмі, шасці і трох гадоў з прыкметамі ўтаплення былі вылаўлены 28 чэрвеня. Праваахоўныя органы ўстанаўліваюць прычыны і абставіны смерці дзяцей, не выключаецца версія, што дзяўчынак утапілі. З пачатку гэтага года на вадаёмах рэспублікі загінула 280 чалавек, сярод іх 20 дзяцей. ілжэработнікі "Водаканала" абрабавалі кватэруУ Мінску міліцыя адшуквае двух невядомых, якія назваўшыся работнікамі "Мінскводаканала", уварваліся ў кватэру, звязалі жанчыну і забралі грошы, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. У мінулую пятніцу каля гадзіны дня 27-гадовая мінчанка з гадавалай дачкой знаходзілася дома, калі ў кватэру пазванілі. Гаспадыня адчыніла дзверы, і двое мужчын, якія сказалі, што яны з "Мінскводаканала", запіхнулі жанчыну назад у кватэру і звязалі ручніком. Зладзеі патрабавалі грошы, і мінчанка, апасаючыся за сваё дзіця, адразу паказала месца захоўвання сямейных зберажэнняў. Забраўшы суму ў валюце і перарэзаўшы тэлефонны кабель, рабаўнікі зніклі. Следчым аддзелам Партызанскага РУУС сталіцы заведзена крымінальная справа. На галаве аднаго з нападнікаў была надзета панчоха, яго прыкмет следства не мае. Вядомы прыкметы другога злачынцы: яму 27-33 гады, рост 180-185, атлетычны целасклад, твар сіняватага колеру, мова няскладная з моцным беларускім акцэнтам, адсутнічаюць пярэднія зубы. Быў апрануты ў рабочую форму сіняга колеру са светазваротнымі палосамі. Калі камусьці штосьці вядома пра нападнікаў, міліцыя просіць звяртацца ў Партызанскае РУУС Мінска ці па тэлефоне 102. Алена КРАВЕЦ. Паслухаць оперу — і ў бальніцуАмаль што трагедыяй скончылася паездка вясковых дзяцей з Глыбоцкага раёна ў мінскі оперны тэатр. Па дарозе са сталіцы аўтобус, які перавозіў дзяцей, перакуліўся. У выніку восем дзяцей атрымалі траўмы. Як паведаміў "Звяздзе" намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Ігар Валынец, турыстычную паездку ў Мінск арганізаваў выкладчык сельскай музычнай школы. Аўтобус трапіў у кювет на тэрыторыі Глыбоцкага раёна. У выніку праверкі па гэтым факце, праведзенай пракуратурай, высветлілася, што паездка была арганізаваная з грубымі парушэннямі. У прыватнасці, дырэктарам музычнай школы перад паездкай не быў праведзены інструктаж з педагогамі, якія павінны былі суправаджаць дзяцей. Асаблівыя нараканні ад пракуратуры раёна заслужыла кіраўніцтва раённага турыстычнага прадпрыемства, якое таксама праігнаравала неабходныя патрабаванні. Напрыклад, на прадпрыемстве аказалі паслугу па перавозцы пасажыраў, не пацікавіўшыся ўзростам тых, хто паедзе. Быў прадастаўлены транспарт, які не прайшоў тэхнічны агляд. Аўтобусам кіраваў вадзіцель, які не атрымаў у вызначаным парадку спецыяльны допуск для перавозкі дзяцей. Дзіўна і тое, што дырэктар турыстычнага прадпрыемства, ведаючы пра дапушчаныя парушэнні і з'яўляючыся кіраўніком турыстычнай групы, не прыняла мераў па ліквідацыі парушэнняў. А што ж кіроўца? Паколькі траўмы, атрыманыя пасажырамі, не ўяўлялі пагрозы для жыцця, крымінальная справа не заводзілася. Гэта было б магчыма, згодна з заканадаўствам, калі б самі пацярпелыя або іх законныя прадстаўнікі падалі б адпаведныя заявы ў суд. Але бацькі дзяцей, відаць, пашкадавалі кіроўцу. Як адзначылі ў раённай пракуратуры, нягледзячы на гэта, у бліжэйшы час будзе вырашана пытанне аб прыцягненні вадзіцеля да адміністрацыйнай адказнасці. Акрамя гэтага, вырашаецца пытанне і аб пазбаўленні яго права ажыццяўляць пасажырскія перавозкі. Рабочы гаспадаркі зняў з камбайна агрэгатУ Чашніцкі раённы аддзел унутраных спраў вечарам з адміністрацыі аграрнага прадпрыемства паведамілі пра тое, што з камбайна "Палессе", які знаходзіўся на ахоўнай тэрыторыі майстэрняў у вёсцы Іванск, скралі турбакампрэсар. Страту агрэгата ацанілі на суму звыш пяці мільёнаў рублёў. Высветлілася, што зняў турбакампрэсар 43-х гадовы рабочы гэтай жа гаспадаркі, мясцовы жыхар. Заведзена крымінальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сажалцы пасёлка Друя Браслаўскага раёна знойдзены целы трох дзяцей. Дзяўчынкі васьмі, шасці і трох гадоў з прыкметамі ўтаплення былі вылаўлены 28 чэрвеня.... |
|