Не Багі бярозавік робяць...
30.06.2011
—
Новости Общества
|
...а жыхар Веткаўскага раёна Уладзімір Буцяноў. Яго напою хапае аж да сярэдзіны лета. На добры лад гэтае ўмельства вясковага пенсіянера з вёскі Памяць можна было б браць пад ахову, як від традыцыйнай народнай кухні. Бо калі ў ранейшыя часы бярозавік ці кляновік рабілі на кожным вясковым падворку, то цяпер, з аджываннем вёскі, знікае і гэтая гастранамічная традыцыя. Да таго ж напой "нахабна" выцясняе з ужытку прамысловая вытворчасць салодкіх араматызаваных... Уладзімір Калінавіч Буцяноў пераняў рэцэпт прыгатавання яшчэ ад сваіх бацькоў, але ўзбагаціў яго ўласным мядовым прысмакам. Рэцэпт вельмі просты, і дзед Уладзімір ахвотна ім дзеліцца: У бітон ці бочку трэба заліць чатыры вядры свежага бярозавага соку. Два кіло ячменю падсмажыць на патэльні ажно да чарнаты, завязаць у марлю і, як мячык, укінуць у сок. Абкарыць сырую дубовую палку таўшчынёй з руку і таксама апусціць у бочку. І яшчэ ў гэты аб'ём (40 літраў) добра пакласці рамку з мёдам. У кожнага пчаляра застаюцца часткова незапоўненыя рамкі. Пажадана бочку трымаць у прахалодзе, а лепей — у цёмным і глыбокім склепе. Каб сок хутка не пракісаў. Дзед Уладзімір трымае невялікі пчальнік, і таму праблем з мёдам у яго ніколі не бывае. Звычайна ён ставіць у склеп да 120 літраў. Бярозавік, ім прыгатаваны, у гэтую пару — сапраўдны напой Багоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...а жыхар Веткаўскага раёна Уладзімір Буцяноў. Яго напою хапае аж да сярэдзіны лета. На добры лад гэтае ўмельства вясковага пенсіянера з вёскі Памяць можна было б...
|
|