Не трэба штурмаваць дзверы МРЭА ДАІ!
30.06.2011
—
Новости Общества
|
Апошнім часам з'явіліся чуткі, што быццам тым, хто не паспеў да 1 ліпеня зарэгістраваць увезены з-за мяжы аўтамабіль, потым прыйдзецца дадаткова аплачваць павышаную "размытнёўку". Быццам бы ДАІ пасля гэтай даты будзе накіроўваць людзей плаціць нейкія дадатковыя ўзносы, звязаныя з перасячэннем дзяржаўнай мяжы. Хтосьці спецыяльна бударажыць народ, каб пасеяць паніку, але не варта штурмаваць дзверы МРЭА, супакойвае грамадзян Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя і паведамляе: "Калі транспартны сродак перасек мяжу ў вызначаным парадку і за яго ўнесена неабходная сума мытнага плацяжу, то паставіць аўтамабіль на ўлік можна ў любы іншы дзень пасля 1 ліпеня, без якіх-небудзь абмежаванняў і даплат. Ніхто не будзе накіроўваць людзей аплачваць нейкія дадатковыя сродкі, звязаныя з мытнымі пытаннямі". Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнім часам з'явіліся чуткі, што быццам тым, хто не паспеў да 1 ліпеня зарэгістраваць увезены з-за мяжы аўтамабіль, потым прыйдзецца дадаткова аплачваць... |
|