"Спонсар" "базару" — глядач
02.07.2011
—
Новости Общества
|
Аднымі з галоўных "спонсараў" 20-га юбілейнага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сталі будучыя гледачы, якія купілі білеты на агульную суму каля шасці мільярдаў беларускіх рублёў. Спонсарамі ўнікальнага культурнага праекта пажадалі стаць буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі. У прыватнасці, беларуская чыгунка бярэцца за свой кошт даставіць з расійскіх мегаполісаў "зорак" на "базар". У бліжэйшыя дні пачынаецца мантаж абсталявання на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы "базару" — у Летнім амфітэатры. Цырымонія адкрыцця юбілейнага фестывалю намечана на 8 ліпеня. Тэлевізійныя трансляцыі з фестывальнага горада ўбачаць гледачы больш чым у 45 краінах свету. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднымі з галоўных "спонсараў" 20-га юбілейнага міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" сталі будучыя гледачы, якія купілі білеты... |
|