Пілігрымам у Будславе прыйшлося маліцца перад міліцэйскімі турнікетамі
02.07.2011 21:16
—
Новости Общества
|
Пілігрымам у Будславе прыйшлося маліцца перад міліцэйскімі турнікетамі Урачыстасці ў гонар Маці Божай у Будславе пачаліся з пратэсту супраць жорсткага прапускнога рэжыму, уведзенага міліцыяй. Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі падыйшлі да турнікетаў, укленчылі, памаліліся, развярнуліся і пайшлі назад.
Працэдура прымусовага ператрусу рэчаў была ўведзеная тры гады таму. З кожным годам яна становіцца ўсё больш жорсткай – сёлета да спісу забароненых рэчаў былі дададзеныя парасоны. Каталіцкія святары лічаць, што гэта мэтанакіраванае прыніжэнне вернікаў з боку ўлады. Многія вернікі перасталі ездзіць на будслаўскі фэст, каб не праходзіць прыніжальны ператрус. Святар Вячаслаў Барок, каардынатар пілігрымак Віцебскай дыяцэзіі, пайшоў на перамовы да міліцэйскага кіраўніцтва з патрабаваннем прыбраць турнікеты і не праводзіць ператрусы рэчаў. Барок заявіў, што святары бяруць на сябе адказнасць за рэчы, якія праносяць на фэст пілігрымы. ![]() Тым не менш, міліцыянты адмовіліся прапускаць вернікаў да касцёла. Вячаслаў Барок прапанаваў пілігрымам стаць на калені і правёў малітву проста перад міліцэйскімі турнікетамі. Многія пілігрымы ляглі крыжам на асфальце. Пасля гэтага ўсе заспявалі гімн “Магутны Божа”. ![]() ![]() Міліцэйскае кіраўніцтва ўсё роўна не дазволіла пілігрымам прайсці да касцёла. Пілігрымы дэманстратыўна развярнуліся перад міліцэйскімі турнікетамі і арганізавана пайшлі ў намётавае мястэчка, каб пакінуць рэчы, якія міліцыя забараняе браць з сабой на свята. "На беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме было паўтара мільёна пілігрымаў, але я не бачыў ніводнага турнікета" “Тое, што робіць міліцыя ў Будславе, псуе святочны настрой, гэта брыдка. Бяспеку можна арганізаваць іншым чынам, не загароджваючы прастору, дзе людзі моляцца, міліцэйскімі блок-пастамі. На беатыфікацыі Яна Паўла ІІ ў Рыме было паўтара мільёна пілігрымаў, але я не бачыў ніводнага турнікета, не бачыў, каб мясцовая паліцыя спыняла кагосьці і правярала асабістыя рэчы”, - каментуе сітуацыю каталіцкі святар Юры Барок. Прайсці праз турнікеты з металашукальнікамі і ператрусам асабістых рэчаў пілігрымам усё ж давялося. ![]() Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урачыстасці ў гонар Маці Божай у Будславе пачаліся з пратэсту супраць жорсткага прапускнога рэжыму, уведзенага міліцыяй. Пілігрымы з Віцебскай дыяцэзіі падыйшлі...
|
|