Маштабная забаўляльная праграма чакае гасцей свята "Александрыя збірае сяброў"
06.07.2011
—
Новости Общества
|
Свята "Александрыя збірае сяброў" пройдзе сёння ў аграгарадку Александрыя на Шклоўшчыне, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Сінкавец. "Гэта мерапрыемства арганізоўваецца ўжо другі раз і цяпер усё будзе больш маштабна, ярка. У час свята адбудзецца гала-канцэрт "Купалле над Дняпром". Менавіта Днепр стане своеасаблівым сімвалам, які аб'яднае шматлікіх удзельнікаў маючага адбыцца дзейства з Магілёўскай, Гомельскай, Віцебскай, Кіеўскай, Смаленскай абласцей", — расказаў Анатоль Сінкавец. Пачнецца свята ў 14 гадзін работай рамесных падворкаў усіх раёнаў Магілёўскай вобласці, Магілёва і Бабруйска. Публіка зможа азнаёміцца і набыць вырабы народных умельцаў, паўдзельнічаць у гульнях, народных забавах і конкурсах, а таксама прыкупіць хатнюю жыўнасць. У 20.30 пачнецца гала-канцэрт, у якім святочны настрой будуць ствараць творчыя ансамблі рэгіёну — знакаміты народны аркестр імя Л.Іванова, "Медуніца", "Сувенір", "Вясёлка", "Рунь", "Юнацтва" і іншыя. Таксама выступяць госці з Расіі і Украіны. Не абыдзецца і без традыцыйных для Купалля карагодаў ля вогнішчаў, спуску на ваду вянкоў і свечак. Акрамя таго, можна будзе пракаціцца на конях і ўбачыць паказальныя скачкі парашутыстаў. У фармаце свята будзе працаваць паходны кінатэатр, выязны гандаль. Завершыць праграму феерверк і лазернае шоу. Для дастаўкі гледачоў у Александрыю будзе ўведзены дадатковы дызель-цягнік Магілёў-Копысь: адпраўленне з Магілёва ў 15.55, прыпынак у Апалонаўцы (16.32-16.37), у Шклове (16.41-16.51). Копысь-Магілёў: адпраўленне з Копысі ў 23.47, прыбыццё на станцыю Магілёў-1 у 0.58. Прыпынкі ў Шклове (0.02-0.12) і Апалонаўцы (0.17-0.22).Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свята "Александрыя збірае сяброў" пройдзе сёння ў аграгарадку Александрыя на Шклоўшчыне, паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення культуры Магілёўскага...
|
|