"Нараджайце больш, каб беларусаў было шмат!"
06.07.2011
—
Новости Общества
|
У Мінску ўчора, 5 ліпеня, стартавала рэспубліканская акцыя "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей". У радзільным доме 6-й гарадской клінічнай бальніцы ў Дзень Незалежнасці нарадзілася чатырнаццаць немаўлят (а гэта сем дзяўчынак і сем хлопчыкаў, прычым сярод дзяўчынак нават двойня) — менавіта ім і іх матулям былі ўручаныя падарункі ад высокіх гасцей. Марына БЕГУНКОВА. Фота аўтара. Нараджэнне кожнага дзіцяці — гэта вялікае свята для гордай і незалежнай Беларусі. Аб гэтым заявіў учора ў час правядзення акцыі "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей" старшыня РГА "Белая Русь", першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, перадае БЕЛТА. "Мы прайшлі па бальніцы і ўбачылі сапраўднае шчасце — мамы проста свецяцца знутры, бо для саміх жанчын, іх сем'яў, усёй краіны ў цэлым нараджэнне дзіцяці — гэта шчасце", — адзначыў Аляксандр Радзькоў. Паводле яго слоў, кваліфікацыя і якасць медыцынскіх паслуг у Беларусі вядомы далёка за межамі краіны. "Да нас едуць лячыцца, едуць нараджаць — і гэты факт сведчыць аб запатрабаванасці беларускай медыцыны. Дзяржава абяцае сваім грамадзянам і адукацыю, і работу — вось фактары, якія робяць любога чалавека шчаслівым", — сказаў ён. 6 ліпеня акцыя пройдзе ў кожным рэгіёне Беларусі, на тэрыторыі якога ёсць арганізацыйныя структуры "Белай Русі". Такія мерапрыемствы праводзіліся ўжо ў мінулым і пазамінулым гадах: больш як 800 маці па ўсёй рэспубліцы атрымалі падарункі ад РГА "Белая Русь". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску ўчора, 5 ліпеня, стартавала рэспубліканская акцыя "Белая Русь" — з любоўю да дзяцей". У радзільным доме 6-й гарадской клінічнай бальніцы ў Дзень... |
|