Рыбны дзень
08.07.2011
—
Новости Общества
|
Больш чым 70 кг еўрапейскага сома і сцерлядзі, выгадаваных у рыбгасе "Белае" Жыткавіцкага раёна, будзе выпушчана ў Сож каля Гомеля. Такім чынам беларусы далучаюцца да Міжнароднай акцыі "Дзень Дняпра", арганізаванай па ініцыятыве Усеўкраінскага дабрачыннага фонда "Днепр". Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці, міжнародных і навуковых арганізацый да праблем экалагічнага аздараўлення вод Дняпра. Штогод яна праводзіцца ў Кіеве, а сёлета яе ўпершыню падтрымае Беларусь. Нягледзячы на тое, што рэкі Гомельскай вобласці, у тым ліку Сож, багатыя на рыбу, аднак запасы шматлікіх каштоўных відаў у іх значна скараціліся, сцвярджае спецыяліст Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Яна Пастушэнка. Важна аднавіць колькасць і гадаваць матачны статак, паляпшаць склад іхтыяфаўны Сожа. Гэта мерапрыемства з'яўляецца прыродаахоўным і не прадугледжвае атрымання эканамічнага эфекту. У Гомелі таксама запланавана правядзенне навукова-практычнай канферэнцыі "Супрацоўніцтва ў галіне выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалагічнага аздараўлення басейна Дняпра", а таксама пленэра з удзелам беларускіх мастакоў і выставы габеленаў на экалагічную тэматыку. Ірына АСТАШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш чым 70 кг еўрапейскага сома і сцерлядзі, выгадаваных у рыбгасе "Белае" Жыткавіцкага раёна, будзе выпушчана ў Сож каля Гомеля. Такім чынам беларусы... |
|