Васілёк. 21.by

Васілёк

09.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васілёк — прыгожая кветка сіняга колеру, якая расце на нашых жытнёвых і пшанічных палях. У адным з паданняў расказваецца, што ў старажытныя часы русалка ператварыла прыгожага вясковага юнака ў гэтую кветку. "Жыў у адным мястэчку малады юнак. Быў ён земляробам, і звалі яго Васілёк. Яго валасы былі колеру спелай пшаніцы, а вочы — колеру неба. Прыгожы, высокі, з дужымі рукамі, з чыстай душой і светлымі думкамі. Пасля выканання сваіх спраў Васілёк часта хадзіў да ракі, дзе яго і заўважыла русалка, жыхарка чорнага віру. Употайкі назірала яна за яго прыгажосцю. Прайшоў час, і русалка з'явілася перад ім. Яны пакахалі адно аднаго, і стала русалка клікаць Васілька ў сваё халоднае жытло, але ён адмаўляўся. Васілёк запрасіў яе да сябе, да сваіх бацькоў, але адмовілася яна. Русалка зразумела, што яны не будуць разам і што ёй трэба развітацца з каханым. Але не здолела і ператварыла яго ў лугавую кветку колеру яго вачэй. Доўгі час шукалі людзі Васілька, прыйшлі на пшанічнае поле і ўбачылі там кветку — васілёк. З таго часу радуе яна тых, хто ідзе праз палі. Але больш за ўсё любяць гэтую кветку русалкі, што жывуць не так далёка — у чорным віры".

 У народзе васілёк параўноўвалі з малым дзіцем і называлі "немаўля"-травой. Бабка-павітуха абавязкова клала высушаныя сінія кветкі ў ваду пры купанні нованароджаных дзяцей.

 Нашы прабабулі раілі маладым маці піць настой васілька, бо ён павялічвае колькасць груднога малака.

 Акрамя гэтага, народныя знахары заўважылі, што настой васілька дапамагае пры захворваннях лёгкіх, ад насмарку і галаўнога болю.

 А яшчэ тыя ж знахары вучылі: у той час, калі збіраеце васількі, трэба называць імя хворага чалавека. У такім выпадку ён хутчэй атрымае палёгку.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Васілёк — прыгожая кветка сіняга колеру, якая расце на нашых жытнёвых і пшанічных палях. У адным з паданняў расказваецца, што ў старажытныя часы русалка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика